Вы тут

Нашчадкам Вялікай Перамогі


На радзіме вядомага беларускага літаратара Івана Сяркова, у Пакалюбіцкай СШ Гомельскага раёна, адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў міжнароднага юніёр-конкурсу тэматычных сачыненняў «Нашчадкі Вялікай Перамогі».


Уладзімір Гаўрыловіч уручае ўзнагароду Таццяне Шутавай.

Творчае спаборніцтва праводзілася летась упершыню ў межах рэалізацыі Дагавора аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыяй Няклінаўскага раёна Растоўскай вобласці (Расія) і Гомельскім райвыканкамам і  ў  межах рэалізуемага на тэрыторыі Растоўскай вобласці культурна-адукацыйнага праекта «Берагі дружбы» і Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», які праводзіцца Гомельскім абласным аддзяленнем СПБ.

— Асноўныя мэты конкурсу, на які паступіла каля 100 работ, — фарміраванне патрыятычных поглядаў і актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў падрастаючага пакалення на аснове агульнай гісторыі Расіі і Беларусі, далучэнне падлеткаў да культурнаасветніцкай і творчай дзейнасці,  — адзначыў старшыня абласной пісьменніцкай суполкі, сузаснавальнік конкурсу з беларускага боку Уладзімір Гаўрыловіч. — Задача — далучэнне дзяцей да найлепшых узораў гістарычнай і мастацкай літаратуры, правядзенне сумесных мерапрыемстваў.

— У наш час, калі прайшло ўжо шмат гадоў ад пачатку і завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, важна памятаць подзвігі, якія здзейснілі нашы землякі, і быць удзячнымі ім за гэта, зазначае ў сваім сачыненні, прысвечаным народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу, вучаніца Пакалюбіцкай СШ Таццяна Шутава,  — прывёў прыклад Уладзімір Гаўрыловіч. — Памяць пра нашага земляка і сёння жыве ў сэрцах жыхароў Расіі. Гэтак жа, як і мы, беларусы, яны шануюць унёсак Івана Паўлавіча ў вызваленне Растоўскай вобласці.

У Пакалюбіцкай СШ Уладзімір Гаўрыловіч урачыста ўручыў Таццяне Шутавай сертыфікат удзельніка конкурсу і дыплом лаўрэата III cтупені.

Кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі ад імя аргкамітэта падзякаваў удзельнікам конкурсу, якія не прайшлі ў фінал, і прапанаваў лепш падрыхтавацца, каб перамагчы ў наступным годзе. Ён таксама ўручыў падзяку Ганне Макаранцы — настаўніцы Таццяны Шутавай.

Па выніках конкурсу выдадзены зборнікі найлепшых сачыненняў «Літаратурны дэбют», вершаў і паэтычных перакладаў «Нашчадкі Вялікай Перамогі», якія падчас урачыстай цырымоніі былі падораны школе, пераможцам і лаўрэатам творчага спаборніцтва.

Дарэчы, удзельнікамі сёлетняга конкурсу былі вучні Растоўскай і Гомельскай абласцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Разам з тым у ім маглі ўдзельнічаць прадстаўнікі іншых рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Творчыя работы вучні накіроўвалі па чатырох намінацыях. Для беларускіх школьнікаў яны называліся «Мы памятаем!» — пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Растоўскай вобласці і «Я вамі ганаруся» — пра беларусаў, якія абаранялі і вызвалялі Растоўскую вобласць. Для школьнікаў Растоўскай вобласці «Мы памятаем!» — пра падзеі вайны на тэрыторыі Беларусі і «Я вамі ганаруся» — пра герояў-землякоў з Растоўскай вобласці, якія вызвалялі нашу рэспубліку.

Улад ПРЫАЗЁРНЫ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.