Вы тут

На наступным тыдні ўначы будуць замаразкі


А пакуль у нас надвор'е, якое звычайна бывае ў апошні тыдзень верасня. Вось і цяпер атлантычныя цыклоны бесперапынным ланцужком ссоўваюцца ва ўсходнім напрамку, перакрываючы доступ арктычнаму паветру ў паўднёвыя шыроты Еўропы. І атрымліваецца, што тэмпературны рэжым адстае ад календара амаль на месяц. Але з панядзелка да нас ідзе скандынаўскі холад, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота Дзмітрыя Суганяева.

7 лістапада захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміруецца ў цёплай паветранай масе. Будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туманы, вецер прагназуецца заходні ўмераны, па паўночным усходзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 да 9 градусаў цяпла, удзень — ад плюс 8 да 13 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю наша краіна па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад уплывам цёплай паветранай масы і павышанага атмасфернага ціску. У многіх раёнах абыдзецца без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень па паўночным усходзе краіны магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны будуць згушчацца туманы. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, па паўночным усходзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 цяпла, удзень будзе ад плюс 7 да 12 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на наступным тыдні сітуацыя з надвор'ем пачне змяняцца. На месца цёплых цыклонаў да нас прыйдзе халодны скандынаўскі антыцыклон. Тэмпература з кожным днём будзе паніжацца і паступова наблізіцца да звыклых паказчыкаў лістапада. У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе Беларусі пройдуць невялікія дажджы. Месцамі чакаецца туман. Пахаладанне мы адчуем бліжэй да ночы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, ды і ўдзень будзе золка — ад плюс 4 да 11 градусаў цяпла.

У аўторак антыцыклон возьме надвор'е ў свае халодныя рукі. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны магчымы невялікія ападкі, у асноўным дождж, магчымы і мокры снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 6. Удзень будзе 3—8 цяпла. Нічога асаблівага, лістапад на двары.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Пасля свят возьме і пахаладае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».