Вы тут

У Смалявічах урачыста адкрылі яслі-сад № 7 «Буслік»


У Смалявічах урачыста адкрылі яслі-сад № 7 «Буслік». Дашкольная ўстанова разлічана на 230 месцаў.

Для маленькіх жыхароў ужо сфарміравана 12 груп. У тым ліку дзве з іх разлічаны на дзетак ад двух да трох гадоў, чатыры групы прызначаны для выхаванцаў ад трох да чатырох гадоў, астатнія будуць наведваць дзеці ва ўзросце да шасці гадоў.


Фота: mlyn.by

Тут створаны цудоўныя ўмовы для ўсебаковага гарманічнага развіцця выхаванцаў, як эстэтычнага, так і маральнага, і фізічнага. Да іх паслуг — музыкальная, трэнажорная, фізкультурная залы, плавальны басейн. Тут аснашчаны сучасным абсталяваннем медыцынскі блок з двума ізалятарамі, працэдурным і фізіятэрапеўтычным кабінетамі, пунктам карэкцыйнай дапамогі і сенсорны пакой. У яслях-садзе будуць адкрыты інтэрактыўны пакой і арт-студыя.

На прылеглай да будынка тэрыторыі абсталяваны пляцоўкі, дзе малыя ў гульнявой форме будуць засвойваць правілы дарожнага руху. На ўваходах у памяшканне ўстаноўлены дамафоны, а ў харчавальным блоку і холах — сістэма відэаназірання. Так што бацькі могуць быць спакойныя за бяспеку сваіх дзяцей.

Адметнасцю дашкольнай установы, якая знаходзіцца непадалёк ад індустрыяльнага парка «Вялікі камень», стане Цэнтр беларуска-кітайскай культуры, дзе ў дзяцей будуць фарміраваць інтарэс да гісторыі, культуры, традыцый Кітая і Беларусі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Падарунак ад «Бусліка»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.