Вы тут

Апошні прытулак Змітрака Бядулі


Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці адбылося вяртанне на Бацькаўшчыну аднаго са слаўных сыноў беларускай зямлі: 3 лістапада, у дзень смерці класіка айчыннай літаратуры Змітрака Бядулі, яго прах перапахавалі ў Мінску на Усходніх могілках. Гэта здзейснілася праз 79 гадоў пасля смерці пісьменніка.


Абломкі надмагільнай пліты з Уральска ў «Беларускай хатцы»

Грамадзянскае развітанне з пісьменнікам прайшло ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка». Гэта дом, дзе Змітрок Бядуля жыў і працаваў з пачатку 1916 да канца 1918 года. Абломкі надмагільнай пліты з Уральска — ужо экспанат гэтага філіяла.

3 лістапада 1941 года творца памёр у эвакуацыі каля горада Уральска (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках. Пахаванне Бядулі арганізавалі супрацоўнікі БДТ-2 (сённяшні віцебскі Нацыянальны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), які быў ва Уральску на гастролях. Сваякі шэсць разоў спрабавалі перавезці астанкі Бядулі ў Беларусь, але здзейснілася гэта толькі сёлета пры спрыянні Аляксандра Сапегі, кіраўніка Дабрачыннага фонду Марыі Магдалены Радзівіл, старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі. Эксгумацыя астанкаў прайшла яшчэ ў лютым, прах самалётам даставілі ў Беларусь, з таго часу ён захоўваўся з бласлаўлення мітрапаліта ў Ільінскай царкве ў Бабруйску.

— Абмяркоўваліся розныя варыянты магчымага месца пахавання, і кожны быў бы па-свойму правільны, — расказаў дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў. — У якасці апошняга прытулку Змітрака Бядулі разглядаліся ў тым ліку Вайсковыя могілкі, дзе пахаваны Якуб Колас і Янка Купала, з якімі Бядуля працаваў. Але на Вайсковых могілках новае пахаванне зрабіць складана, яны невялікія, таму выбралі варыянт з Усходнімі могілкамі, і гэтаму пасадзейнічаў Савет Міністраў. У выніку выдзелена месца на 26-м участку, дзе знаходзяцца магілы такіх выбітных асоб, як Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч ды іншыя. Пакуль на магіле ўсталяваны крыж. Пазней будзе аб’яўлены конкурс на помнік пісьменніку.

Падчас перапахавання на Усходніх могілках

Урачыстае перапахаванне Змітрака Бядулі адбылося дзякуючы арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Дабрачыннага фонду Марыі Магдалены Радзівіл, Мінскага гарвыканкама, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і вялікай колькасці прыхільнікаў таленту беларускага пісьменніка. Сярод удзельнікаў цырымоніі — сын беларускага класіка Яфім Плаўнік, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, дырэктар — галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом “Звязда”» Аляксандр Карлюкевіч, равін Рыгор Абрамовіч, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар філалагічных навук Іван Саверчанка, які распавёў пра вялікую працу па падрыхтоўцы і выданні збораў твораў Змітрака Бядулі, здзейсненую некалькі дзесяцігоддзяў таму. У сваю чаргу Алена Васілевіч, загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, дадала, што ва ўстанове плануюць стварыць навукова каментаванае выданне збору твораў Змітрака Бядулі.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны. 

Грамадства

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

Зімовы асартымент. Колькі каштуюць «вітаміны» на «Лебядзіным»

З якімі прыкметамі вы звязваеце набліжэнне зімы? 

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.