Вы тут

У Беларусі — 107 262 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 91 353 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 107 262 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 983 выпадкі. Усяго праведзена 2 707 573 тэсты на каранавірус.

91 353 чалавекі больш не хварэюць.

Памерлі 1011 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 50,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,26 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 10 млн заражаных, Індыя — больш за 8 млн, Бразілія — больш за 5 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?