Вы тут

Нашчадкі дрыгавічоў працаваць умеюць


Прадстаўляем суразмоўнiка

Андрэй Уладзiслававiч родам з Астраўца. Закончыў Гродзенскi аграрны ўнiверсiтэт з дыпломам агранома, Акадэмiю дзяржаўнага кiравання.

Працоўная бiяграфiя пачыналася ў родным раёне на розных пасадах, у тым лiку галоўнага агранома i намеснiка кiраўнiка СВК. Ва ўзросце 24 гадоў быў прызначаны на пасаду старшынi аднаго з СВК, а пазней прыняў самую буйную гаспадарку раёна — СВК «Гервяты». Праз чатыры гады стаў начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi Астравецкага райвыканкама.

У Слуцкiм раёне — з 2014 года. Калi атрымаў прапанову — сумненняў было многа. Але не пашкадаваў аб гэтым нi разу, як бы цяжка нi было. Набыты вопыт лiчыць цудоўнай школай жыцця.

Разам з жонкай выхоўвае траiх дзяцей. Пры ўсёй занятасцi па рабоце i сямейнымi клопатамi знаходзiць час i для любiмых рыбалкi i палявання. Два разы на тыдзень — валейбол, ёсць каманда. Удзельнiчаў у мiжраённых чэмпiянатах па гульні «Што? Дзе? Калi?». Спадзяецца, што iнтэлектуальныя гульнi будуць адноўлены пасля пандэмii.

Случчына заўсёды паказвала прыклад умелага гаспадарання на зямлi. Сёння «Звязда» — у гасцях у работнiкаў аграпрамысловага комплексу раёна. Нашы карэспандэнты гутараць са старшынёй Слуцкага райвыканкама Андрэем ЯНЧЭЎСКIМ.


— Андрэй Уладзiслававiч, для пачатку, калi ласка, — якi ён, ураджай-2020?

— Я агучу лiчбы, а вы мяркуйце самi. Згодна з папярэднiмi вынiкамi мы намалацiлi больш за 166 тысяч тон збожжавых, а гэта плюс 23 тысячы тон да мiнулага года. Пры ўраджайнасцi 45,7 цэнтнера з гектара. I такiм чынам дабавiлi па шэсць цэнтнераў на гектар. Сказаць, што рэкордны вынiк, — не скажаш, але ён большы за сярэднi па гадах за апошнi час.

Зараз iдзе ўборка бульбы, цукровых буракоў, кукурузы на сiлас i на зерне. (З Андрэем Уладзiслававiчам мы сустракалiся 6 кастрычнiка. — Аўт.) Вынiкi таксама вышэйшыя за леташнiя — ад 10 да 15 працэнтаў у залежнасцi ад культуры.

У поўным аб'ёме нарыхтаваны сянаж, хутка завершым закладваць сiлас, i паўтарагадавы запас кармоў будзе забяспечаны, нягледзячы на тое што ў нас самае вялiкае пагалоўе жывёлы ў вобласцi i дастаткова высокая яго шчыльнасць. Маем больш за 85 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, з iх каля 30 тысяч кароў. Летам прадавалi ў дзень больш за 500 тон малака, зараз прадаём недзе 460 тон. Як 5-6 невялiкiх раёнаў разам.

Але i гэта не галоўнае, мы зараз адыходзiм ад лiчбаў, якiя б цудоўныя яны нi былi, глядзiм эканомiку. I ў нас пяць з 17 гаспадарак цвёрда стаяць на нагах, яны цалкам на сваiх грашах, iдзе планамернае развiццё, людзi атрымлiваюць зарплату больш за тысячу рублёў. Гэта ДП «Саўгас «Рачкавiчы» Беларускай чыгункi», ААТ «Вiтка-Агра», ААТ «Падлессе-2003», аграфiрма «Лучнiкi», сельскагаспадарчы фiлiял Слуцкага сыраробнага камбiната — самая моцная па вытворчасцi малака гаспадарка. Яна адна прадае 75 тон, зноў жа як цэлы раён. I эканомiка складваецца найлепшым чынам.

Сем гаспадарак можна назваць моцнымi сераднякамi. I дзве гаспадаркi крыху слабейшыя, але i там страт за дзевяць месяцаў не маем. Па годзе па Слуцкiм раёне стратных гаспадарак не будзе.

— Раскажыце, калi ласка, пра кiраўнiцтва рэальным сектарам з боку райвыканкама.

— Мы лiчым, што ў большай ступенi павiнны клапацiцца пра сацыяльную сферу раёна. Але яна вырастае з вынiкаў работы рэальнага сектара, адкуль бяром грошы на далейшае развiццё сацыяльнай сферы. I заканамерным становiцца клопат пра эфектыўнасць вытворчых калектываў. У нас крыху iншая, свая структура прадпрыемстваў, бо раён — аграрны дзякуючы цудоўнай, багатай зямлi. Самыя буйныя нашы прадпрыемствы заняты перапрацоўкай прадукцыi палёў i фермаў. Усе яны, за выключэннем воцатнага завода, з'яўляюцца ўласнасцю Мiнскай вобласцi. На гэтых прадпрыемствах ёсць наша доля, i прадстаўнiкi дзяржавы ўдзельнiчаюць у iх жыццi. Калi вынiкi работы вымушаюць жадаць лепшага, заслухоўваем на выканкаме i сумесна з уласнiкамi прымаем меры.

Астатнiя прадпрыемствы — гэта малы бiзнес, там форма ўласнасцi прыватная. Стараемся iм дапамагаць i асаблiва не перашкаджаць.

А сацыяльнай сферай мы непасрэдна кiруем.

— Некаторы час таму вы бралi курс на стварэнне аграпрамысловых холдынгаў...

— Там, дзе бачым у гэтым неабходнасць, iдзём на ўзбуйненне. Лiчым яго аптымiзацыяй. Хутка «Вiтка-Агра» аб'яднаецца з эксперыментальнай базай «Танежыцы», да новага года будзем мець адзiную гаспадарку. Спадзяюся, вельмi моцную. Нам бачыцца, што будучае за такiмi iнтэграцыйнымi структурамi, у якiх магчыма канцэнтрацыя рэсурсаў. Зноў жа таму, што на першы план усё больш рашуча выходзiць эканомiка. Не выключана, што ў будучым Слуцкi раён паглыне iснуючыя iнтэграваныя структуры i будзе ўяўляць сабой адзiны буйны холдынг.

— Шырока вядомы брэнд — «Слуцкiя паясы». Цi ўдаецца раскручваць яго сёння, выпускаючы сувенiрную прадукцыю на экспарт? I якая прадукцыя мясцовых прамысловых прадпрыемстваў заваявала такую ж славу?

— Час цяпер iншы. Продаж самiх паясоў i прадукцыi з iх упаў, бо на першы план выходзяць некалькi iншыя патрэбы. I запыт на такiя дарагiя сувенiры як унутры краiны, так i за яе межамi нашмат зменшыўся. Фабрыка мусiць перастройвацца на iншыя вiды прадукцыi: цяпер разыходзяцца коўдры, падушкi — тое, што больш патрэбна для жыцця. За кошт гэтага пакуль прадпрыемства выжывае, хоць сiтуацыя складаная. Патрэбна далей i больш рашуча перастройвацца, шукаць новыя нiшы на рынку. I больш эфектыўна гандляваць.

А калi працягваць тэму брэнда, то нават на сусветных рынках заваявала аўтарытэт прадукцыя харчовай прамысловасцi раёна. У шэрагу перадавых выдзяляецца сыраробны камбiнат, ён развiваецца i iдзе, бадай што, услед за «Савушкiным прадуктам». I па аб'ёмах вытворчасцi, i па якасцi прадукцыi, па прыбытковасцi. Цяпер там маладая каманда, усе яе члены — высокапрафесiйныя спецыялiсты, таму ўскладаем на iх вялiкiя надзеi.

Найлепшае з айчынных цукровых прадпрыемстваў i па тэхнiчнай аснашчанасцi, i па эканомiцы — наша. На постсавецкай прасторы яго таксама прызнаюць найлепшым цукровым заводам. Сёння цукрова-рафiнадны камбiнат адзiн працуе з прыбыткам сярод чатырох аднатыпных калектываў краiны, нягледзячы на тое што апошнiя паўгода цэны на цукар былi надзвычай нiзкiя. Зараз яны выраслi, i камбiнат пачаў атрымлiваць чысты прыбытак. Спрыяе i тое, што тут пабудаваны спецыяльныя ёмiстасцi для захоўвання сiропу, i ў разгар сезона завод не толькi выпускае асноўны прадукт, але i запасаецца сiропам з цукровых буракоў. Яго перапрацоўваюць у цукар у мiжсезонне.

У апошнiя гады плюсуе камбiнат хлебапрадуктаў, гаспадаркi сыравiннай зоны павышаюць ураджаi i больш пастаўляюць яму зерня. Сёння тут пачалi выпускаць амаль усе вiды круп. На рынкi цяпер выходзiць Беларуская бiятэхналагiчная карпарацыя, яна таксама выпускае камбiкармы, i трэба так наладзiць сваю работу, каб не быць канкурэнтамi. Столькi камбiкорму, як раней, прадаваць ужо не атрымаецца. Плануем перадаць камбiнату хлебапрадуктаў свiнаводчыя комплексы, яшчэ некалькi гаспадарак, каб ён сам вырошчваў сабе больш таннага зерня, атрымлiваў танную свiнiну i мог выйсцi на рынкi з iншым сваiм прадуктам. Такiм чынам зможам захаваць прадпрыемства i калектыў.

— Што ў раёна зараз адметнае ў сацыяльнай сферы?

— Працягваецца будаўнiцтва сацыяльных аб'ектаў, традыцыйна вiруе культурнае жыццё. Але мы схiльныя больш гаварыць аб праблемах. Галоўная з iх — дэмаграфiчная, штогод у нас, асаблiва ў раёне, становiцца на 300, а то i на 400 чалавек менш. Па-першае, у вёсцы няма столькi рабочых месцаў. Па-другое, iдзе аб'ектыўны працэс. Горад пакуль трымае сваю планку — каля 64 тысяч жыхароў. I ў апошнiя два гады насельнiцтва становiцца менш прыкладна на 100 чалавек. Адчулi гэтую тэндэнцыю пасля таго, як здалi новую дарогу на Мiнск i пайшоў адток насельнiцтва i з горада.

Змагаемся з СОVID-19. Апрацоўваем пад'езды жылых дамоў i лесвiчныя пляцоўкi, прыпынкi грамадскага транспарту. Яшчэ ў пачатку пандэмii правялi кiсларод ва ўсе аддзяленнi раённай бальнiцы, i ён спатрэбiўся нам ужо праз месяц. Тады ж пачалi адкрываць аддзяленнi — адно, другое, трэцяе. Калi б не зрабiлi гэтага своечасова, маглi быць сур'ёзныя пытаннi. Зараз пачалася другая хваля, зноў запаўняем аддзяленнi. Акрамя таго, па прапанове галоўнага ўрача раёна i з удзелам выканкама стварылi базу для аказання аператыўнай дапамогi людзям па месцы пражывання: прадпрыемствы выдзелiлi транспарт, спецыяльныя касцюмы, шчыткi, маскi, кiслародныя балоны, i з такiм аснашчэннем медработнiкi ў выпадку неабходнасцi змогуць выязджаць для аказання мабiльнай дапамогi, у тым лiку кiслародам. Усяго будзе 50 адзiнак тэхнiкi i 50 балонаў.

Вось чым сёння мы актыўна займаемся. Таксама турбуемся пра школы, дзiцячыя садкi, пра iх рамонт. За апошнiя гады шмат зрабiлi спартыўных залаў, людзi ацэньваюць станоўча. Ды i сам я як бацька магу толькi радавацца, калi ў школах утульна i талкова. У сацыяльнай сферы наогул нармальна развiваемся, толькi марудней, чым хацелася б, бо на ўсё пакуль не хапае грошай. Праўда, тэмпы будаўнiцтва раскруцiлi сёлета так, што адны з нямногiх выканаем план па першачарговым забеспячэннi шматдзетных сем'яў жыллём. Сёлета забяспечым каля 250 сем'яў. Так што ў асноўным пытанне вырашаецца. Плюс будуем сацыяльнае i арэнднае жыллё.

Яшчэ адзiн цiкавы праект — агульнагарадскi культурны цэнтр на тэрыторыi былога кансервавага завода, з амфiтэатрам i пешаходнай зонай. Будзе завершана рэканструкцыя краязнаўчага музея.

Культурны ўзровень Случчыны заўсёды быў дастойны, культурныя традыцыi — багатыя, нягледзячы на тое што матэрыяльная база магла быць i больш развiтай. Але ўжо зараз тыя ж нумары мастацкай самадзейнасцi нашых аматарскiх калектываў пераўзыходзяць многiх суседзяў па майстэрстве, па разнастайнасцi. Што прыносiць перамогi як на абласных, так i на рэспублiканскiх конкурсах. А гэта, згадзiцеся, паказальна.

«Напярэдаднi прафесiйнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якое мы ўсе разам будзем адзначаць 15 лістапада, — сказаў у заключэнне Андрэй Янчэўскi, — вiншую працаўнiкоў галiны i шчыра жадаю поспехаў, здароўя, мiру i згоды ў сем'ях i грамадстве. Каб у Слуцку i надалей было ўсё па-людску».

Гутарыў Уладзiмiр ХІЛЬКЕВІЧ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.