Вы тут

Каля 13 тыс. чалавек у нашай краіне сёння знаходзіцца на наркалагічным уліку


Гэта на некалькі тысяч менш, чым у мінулым годзе.

Аб гэтым расказала намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Кацярына ШЭЛЕГАВА.


— Эпідэміялагічная сітуацыя аказала ўплыў і на сітуацыю з распаўсюджваннем наркотыкаў. Цяпер наркадылерам значна складаней правезці наркотыкі на тэрыторыю краіны, але такія спробы ёсць. Нядаўна (22—23 кастрычніка. — Аўт.) у Расонскім і Полацкім раёнах затрыманы ўдзельнікі злачыннай групы, якія перапраўлялі мефедрон. Яшчэ адзін новы спосаб перасылкі наркатычных рэчываў — праз паштовыя адпраўленні, сёлета такіх было выяўлена 51. Гэта былі як псіхатропныя рэчывы, так і лекавыя прэпараты, якія іх змяшчаюць. Яны адпраўляліся з Германіі, Ізраіля, ЗША і Украіны. Усяго ў гэтым годзе выяўлена 22 каналы паставак наркотыкаў.

Кацярына Шэлегава адзначыла, што ў краіне зменшылася колькасць канфіскаваных наркатычных рэчываў. Па звестках дзяржаўнай статыстыкі, у бягучым годзе канфіскавана 80 кг наркатычных сродкаў і 20 кг псіхатропных рэчываў. Да таго ж у апошні час праяўляецца тэндэнцыя да змены асартыменту прапануемых на рынку забароненых рэчываў: з сярэдзіны мінулага года праваахоўнікі назіраюць з'яўленне такіх наркотыкаў, як метадон і гераін. У канцы 2019 года, напрыклад, была выяўлена буйная партыя гераіну, — канфіскавана больш за 500 кілаграмаў.

— Са з'яўленнем на рынку метадону ў больш чыстым выглядзе пачала расці колькасць смяротных выпадкаў. Павялічылася колькасць перадазіровак сярод дарослага насельніцтва. Што датычыцца непаўналетніх, з 2014 года смяротных зыходаў, звязаных з перадазіроўкай наркотыкаў, у краіне зарэгістравана не было. Сёлета ў арганізацыі аховы здароўя з вострым атручэннем наркатычнымі рэчывамі паступілі толькі два падлеткі з Гомельскай вобласці. Таксама важна, што колькасць нарказлачынстваў, учыненых непаўналетнімі з 2015 года, скарацілася ў 11 разоў, колькасць дзяцей, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці, — у 10,5 раза. Калі мы казалі пра 400 злачынстваў у 2015 годзе, то на сёння непаўналетнімі ўчынена 36 злачынстваў, прыцягнуты да адказнасці 27 асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Выпрацаваны метады і падыходы, якія ўжо пачалі прыносіць свае, прычым значныя, вынікі, звярнула ўвагу Кацярына Шэлегава: «Самы эфектыўны метад работы з падлеткамі — праз антынаркатычныя пляцоўкі. Яны створаны практычна ва ўсіх рэгіёнах, найбольш паспяховая — у Брэсцкай вобласці, якая функцыянуе на базе Брэсцкага абласнога цэнтра эпідэміялогіі, гігіены і грамадскага здароўя. Там з дзецьмі праводзіцца комплексная работа па многіх кірунках з прыцягненнем розных спецыялістаў».

Вялікая ўвага надаецца і медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў з залежнасцю ад псіхатропных і наркатычных рэчываў. Аддзяленні наркалагічнага профілю арганізаваны на базе ўсіх абласных цэнтраў псіхіятрыі і наркалогіі. А ў мінулым годзе на базе РНПЦ псіхічнага здароўя быў створаны эксперыментальны цэнтр для рэабілітацыі нарказалежных — сёння там атрымалі дапамогу 32 чалавекі.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: lavita.by

Загаловак у газеце: Дынаміка — на скарачэнне

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.