Вы тут

10 прычын адмовiцца ад злоўжывання пiвам


Многiя памылкова лiчаць пiва лёгкiм слабаалкагольным напоем, якi па сваiм саставе блiжэй да лiманаду, чым да моцнага алкаголю. Аднак яго бяскрыўднасць моцна перабольшаная.


— На самай справе пiва такi ж алкагольны напой, як каньяк цi гарэлка, бо ў яго саставе ёсць этылавы спiрт. Нават у гарэлцы ўтрымлiваецца менш атрутных злучэнняў, чым у пiве: метанол, альдэгiды, эфiры i iншыя яды прымнажаюцца ў працэсе закiсання, — расказвае ўрач-гiгiенiст Мiнскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Iнга Фядоткава.

Тэрмiн «слабаалкагольны напой» — двайны падман спажыўца. Па-першае, нiякi ён не слабаалкагольны. Просты арыфметычны падлiк паказвае, што адна бутэлька светлага пiва адпавядае прыкладна 60 грамам гарэлкi. Але адной бутэлькай мала хто абмяжоўваецца — сярэднестатыстычны аматар пiва за дзень выпiвае эквiвалент паловы бутэлькi гарэлкi.

Другая частка падману — слова «напой». У галаве фармiруецца лагiчны ланцужок: раз напой, значыць, можна пiць. На самай справе пiва (як i любы iншы алкаголь) — атрутная вадкасць з утрыманнем спiрту.

Некаторыя скажуць, што пiўны алкагалiзм — надуманая праблема. На самай справе гэта цяжкае захворванне. Для яго характэрна так званая аназагназiя, або поўнае адмаўленне захворвання. Для распiцця пiва не патрэбны накрыты стол або нават фармальная нагода: «гэта ж слабаалкагольны напой», «я проста праганяю смагу», «з пары бутэлек у дзень нiчога не будзе», «футбол без пiва не глядзяць».

10 прычын адмовiцца ад злоўжывання пiвам:

  1. Яно павышае верагоднасць анкалогii;
  2. Аслабляе iмунiтэт;
  3. Парушае эндакрынную сiстэму;
  4. Прыводзiць да «пiўнога» сэрца — i вы ўжо на шляху да iнфаркту;
  5. Разбурае стрававод i страўнiк;
  6. Знiшчае галаўны мозг;
  7. Забiвае печань;
  8. Пры злоўжываннi пiвам у мужчын:
    – прыгнятаецца выпрацоўка палавога гармону тэстастэрону, што прыводзiць да iмпатэнцыi;
    – выпрацоўваюцца жаночыя палавыя гармоны, разрастаюцца грудныя залозы, становiцца шырэйшы таз;
  9. Пры злоўжываннi пiвам у жанчын:
    – грубее голас i з'яўляюцца так званыя пiўныя вусы;
    – калi жанчына кормiць грудзьмi, у дзiцяцi магчымыя эпiлептычныя сутаргi;
  10. Злоўжыванне пiвам — шлях да хранiчнага алкагалiзму.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Слабаалкагольны самападман

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.