Вы тут

«Непрыхаванае ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны»


Менавіта так ацэньваецца прыняцце бундэстагам ФРГ рэзалюцыі па Беларусі ў заяве старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі.


«Прыняцце бундэстагам Федэратыўнай Рэспублікі Германія рэзалюцыі па Беларусі разглядаем як непрыхаванае ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не патрабуюць адабрэння замежнага парламента, роўна як законныя дзеянні беларускіх улад па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі ў краіне. Сваёй рэзалюцыяй бундэстаг перакрэслівае дасягнуты прагрэс у беларуска-германскіх адносінах і дзейнічае пад уплывам кан'юнктурных інтарэсаў асобных палітыкаў, якія спрабуюць зарабіць палітычны капітал на вобразе «змагароў за дэмакратыю ў Беларусі», не звяртаючы ўвагі пры гэтым на жорсткія рэпрэсіўныя дзеянні праваахоўных органаў ва ўласнай краіне», — сказана ў дакуменце.

«Поўнае здзіўленне выклікае падтрымка нямецкімі парламентарыямі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, што адкрыта заклікаюць да тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі, якая, як вядома, больш за іншыя краіны пацярпела ад тэрору на яе тэрыторыі падчас Другой сусветнай вайны. У дачыненні да Беларусі дэпутатам бундэстага варта захоўваць гістарычную памяць і праяўляць стрыманасць у спробах выступіць у ролі настаўніка. Разлічваем, што ў нашых нямецкіх партнёраў возьмуць верх палітычная мудрасць і здаровы розум, каб аб'ектыўна ацаніць сітуацыю ў Беларусі і працягнуць выбудоўваць узаемадзеянне на аснове ўзаемнай павагі, канструктыўнага дыялогу і ўліку інтарэсаў бакоў», — гаворыцца ў заяве старшыняў палат беларускага парламента.

Прэв’ю: ilyafinance.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.