Вы тут

Юрыдычнаму факультэту БДУ — 95


З гэтай нагоды 26—27 лістапада тут ладзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Дзяржава і права ў XXІ стагоддзі», паведамляецца на сайце pravo.by.


Юрфак Белдзяржуніверсітэта лічыцца вядучым падраздзяленнем, якое на працягу амаль стагоддзя рыхтуе спецыялістаў юрыдычнага профілю і займае лідзіруючыя пазіцыі ў сферы прафесійнай юрыдычнай адукацыі ў краіне.

На мерапрыемстве мяркуецца разгледзець актуальныя пытанні ўстойлівага развіцця дзяржавы і права ва ўмовах пандэміі, лічбавізацыі краіны і права і звязаныя з гэтым праблемы і перспектывы, а таксама пагаварыць пра ўдасканаленне заканадаўства і правапрымянення ў кантэксце рэгіянальнай інтэграцыі.

У межах канферэнцыі будзе арганізавана і работа па тэматычных секцыях: «Тэарэтыка-гістарычныя і канстытуцыйныя асновы развіцця дзяржавы і права», «Актуальныя праблемы грамадзянскага, працоўнага, фінансавага права і цывілістычнага працэсу ў XXІ стагоддзі», «Тэндэнцыі і актуальныя праблемы развіцця крымінальна-прававой, крымінальна-працэсуальнай, крыміналістычнай навукі і ўдасканаленне правапрымяняльнай дзейнасці», «Уклад аграрна-прававой, адміністрацыйна-прававой, міжнародна-прававой і эколага-прававой навукі ў забеспячэнне ўстойлівага развіцця».

Сустрэча адбудзецца ў вочным і завочным фарматах, а па яе выніках выдадуць зборнік матэрыялаў.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.