Вы тут

Раім схадзіць


Муміі фараонаў Егіпта, фільм «Рознакаляровы Сусвет», Gastrofest. Карт-бланш і іншае — афіша «Звязды».


Муміі фараонаў Егіпта

Дзе: Траецкае прадмесце, г. Мінск, вул. Багдановіча, 7А

Калі: па 4 красавіка

Колькі каштуе: для дарослых — 5 BYN; для студэнтаў і пенсіянераў — 4 BYN.; для школьнікаў і дзяцей ад 3 гадоў — 3,5 BYN; дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, а таксама работнікам ГУ «Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублікі Беларусь» — бясплатна.

З 29 кастрычніка ў Музеі прыроды і экалогіі працуе выстава «Мумія фараонаў Егіпта».

Гісторыя Старажытнага Егіпта — гэта загадкавы і фантастычна цікавы свет, які на працягу многіх гадоў выклікае цікавасць і прыцягвае да сябе многіх людзей, якія імкнуцца спасцігнуць і разгадаць яго таямніцы. На выставе наведвальнікам будуць прадстаўлены аб’ёмныя мадэлі помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны Старажытнага Егіпта.

Экспазіцыя прыадкрые заслону таямніцы загадкавага сфінкса і велічных магільняў фараонаў Эхнатона і Тутанхамона, а таксама раскажа выдатную легенду аб прыгажуні Неферціці і паданнях егіпцян, пра міфічны замагільны свет, таямніцу муміфікацыі.

  • Час працы музея: з 10.00 да 18.00
  • Каса працуе з 10.00 да 17.30
  • Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94; 363-96-33

pryroda.histmuseum.by


Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Дзе: двор НГМ, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Калі: з 16 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

Выстаўка працягвае праект і складаецца з 26 банераў з суправаджальнай інфармацыяй на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Першая выстаўка праекта адкрылася ў чэрвені гэтага года на агароджы парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Яна ўяўляе сабой фотабанеры, якія прадстаўляюць каштоўнасці з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: манеты, зброю, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народных промыслаў і рамёстваў, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і шмат чаго іншага. Выстаўка стала сапраўдным даведнікам па айчыннай гісторыі скрозь стагоддзі.

У праекце прынялі ўдзел усе 5 філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея: Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно, Дом-музей I з’езда РСДРП, Музей прыроды і экалогіі. Гэта дазволіла раскрыць багацце і ўнікальнасць беларускай гісторыка-культурнай спадчыны.


Рознакаляровы Сусвет

Дзе: Планетарый, г. Мінск, вул. Фрунзе, 2

Калі: 13 — 15 лістапада

Колькі каштуе: 4 BYN — дзеці, 4,8 BYN — дарослыя

Фільм створаны студыяй Маскоўскага планетарыя і распавядае пра ўсехвалевую астраномію. Менавіта яна адкрыла людзям Сусвет як гіганцкую вечна зменлівую карціну, размаляваную нябачанымі колерамі і адценнямі. І ў гэтым велічным выглядзе захаваная ўся гісторыя светабудовы.

Стваральнікі фільма хацелі паказаць, што чалавечае вока здольна адрозніваць толькі адну грань Сусвету. Аднак дзякуючы гэтаму фільму можна здзейсніць прарыў у невядомае і даведацца, як выглядае неба ў розных дыяпазонах электрамагнітнага спектру — у інфрачырвоным, ультрафіялетавым, рэнтгенаўскім і гама-выпраменьванні.

Гледачы ўбачаць тое, што раней было ўтоена прыродай ад нашых вачэй, але аказалася незвычайна прыгожым. На купале-экране паўстане маляўнічы свет, запоўнены нябачным выпраменьваннем. Можна будзе пабываць унутры туманнасцяў, адкрыць новыя зоркі і ўнікальныя аб’екты, палюбавацца неверагодным зачараваннем газапылавых аблокаў і сустрэцца з самымі энергетычна магутнымі аб’ектамі ў космасе. Фільм пераверне ўяўленні аб Сусвеце, які раскрыецца перад вамі недаступнымі раней гранямі ва ўсёй сваёй прыгажосці і прывабнасці.

У канцы — экскурсія па зорным небе.

Даведка па тэлефоне: +375 (17) 294-33-64

Падрабязней


Gastrofest. Карт-бланш

Дзе: г. Мінск

Калі: з 17 лістапада па 6 снежня

Колькі каштуе: 28 BYN

З 17 лістапада па 6 снежня ў Мінску пройдзе фестываль ежы Gastrofest.Карт-Бланш. 20 устаноў сталіцы прапануюць гасцям сэты коштам 28 рублёў. Дзякуючы партнёру фестывалю Delivio ёсць магчымасць замовіць сэты да сябе дадому. Кошт дастаўкі не ўваходзіць у цану сэта і залежыць ад вашай геалакацыі.

На гэты раз арганізатары фестывалю далі ўстановам поўны карт-бланш. Шэф-повары змогуць выйсці за рамкі і прадставіць гасцям свае самыя неверагодныя кулінарныя задумкі і эксперыменты. Зусім хутка мы даведаемся, чым менавіта гасцей фестывалю будуць здзіўляць установы-ўдзельнікі.

Па традыцыі ўсе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і ў аднайменным телеграм-канале.


Памяці Шона Конэры

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно, г. Мінск, вул. Свярдлова, 4

Калі: 13-15 і 18-22 лістапада

З 13 лістапада музей паказвае персанальную рэтраспектыву «ПАМЯЦІ ШОНА КОНЭРЫ (25.08.1930 — 31.10.2020)».

13 лістапада (пятніца) у 15:00 і 18:30

  • «Голдфінгер» (Goldfinger). Вялікабрытанія, 1964, 108 мін.
  • Рэж. Гай Хэмілтан. У гал. ролях — Шон Конэры, Гёрт Фробэ, Хонар Блэкмэн.

Шпіёнска-прыгодніцкі фільм, адзін з лепшых у цыкле пра агента 007 брытанскай разведкі, папулярны ўжо на працягу амаль 60 гадоў. Удалае спалучэнне напружанага развіцця дзеяння, дасціпнага дыялогу і лёгкай іроніі аўтараў абярнулася фенаменальным поспехам: у сусветным пракаце бюджэт карціны быў пераўзыдзены амаль у 42 разы! Асобна трэба згадаць «бондаўскую» музыку Джона Бэры і, зразумела, неверагодную гульню Конэры — першага выканаўцы ролі бяспройгрышнага супермэна-шпіёна, якая і прынесла акцёру сусветную вядомасць: яго Джэймс Бонд, безумоўна, непараўнальны і непаўторны. «Оскар» за лепшыя гукавыя эфекты (1965).

14 лістапада (субота) у 14:30 і 17:00

  • «Узгорак» (The Hill). Вялікабрытанія, 1965, 123 мін.
  • Рэж. Сіднэй Люмета. У гал. ролях — Шон Конэры, Гары Эндрус, Альфрэд Лінч.

Насычаная незвычайным псіхалагізмам і актуальнымі падтэкстамі ваенная драма пра побыт і норавы брытанскага дысцыплінарнага лагера для «нядбайных ваеннаслужачых», закінутага ў афрыканскай пустыні ў гады Другой сусветнай вайны. Роля «правільнага» байца, які спрабуе адстаяць сваю годнасць у нечалавечых умовах, — адна з самых яркіх у творчай біяграфіі Конэры. «Залатая пальмавая галіна» за лепшы сцэнар на Канскім МКФ (1965); Прыз Брытанскай акадэміі за лепшую аператарскую працу (1966).

15 лістапада (нядзеля) у 15:00

  • «Чырвоная палатка». Італія — ​​СССР, 1969, 159 мін.
  • Рэж. Міхаіл Калатозаў. У гал. ролях — Шон Конэры, Пітэр Фінч, Клаўдыя Кардынале.

Поўнае драматызму кінаапавяданне аб інтэрнацыянальнай арктычнай экспедыцыі на дырыжаблі пад кіраўніцтвам Умберта Нобіле, пра катастрофу, што напаткала яе, і выратаванне большасці ўдзельнікаў савецкімі лётчыкамі і маракамі ледакола «Красін». Гэта фільм пра мужнасць і рызыку, пра сілу і слабасць духу, пра цану жыцця і смерці, пра самы суровы суд — суд сумлення. Абапіраючыся на моцны акцёрскі ансамбль пастаноўшчык паказаў маштабную трагедыю як чалавечую гісторыю, у якой увесь жах і боль — там, унутры цябе.

18 лістапада (серада) у 15:00 і 18:30

  • «Марні» (Marnie). ЗША, 1965, 128 мін.
  • Рэж. Альфрэд Хічкок. У гал. ролях — Шон Конэры і Ціппі Хэндры.

Нейкі пільны бізнэсмен, навучаны горкім вопытам дзелавога партнёра, выкрывае ў мілай, сімпатычнай дзяўчыне ў сваім офісе серыйную зладзейку. Але замест таго, каб здаць злачынцу паліцыі, ён прымушае яе выйсці за яго замуж!?. Хутчэй псіхааналітычная меладрама, чым трылер па рамане англійскага пісьменніка Ўінстана Грэма «З гэтым я спраўлюся», дзе, тым не менш, прысутнічаюць усе характэрныя рысы стылю знакамітага «майстра саспенса». Конэры стварае прывабны вобраз высакароднага і самаадданага Мужчыны, які даказвае на практыцы дзейную сілу любові.

Падрабязней


Экспірыментус

Дзе: ГЗЦ Palazzo, г. Мінск, вул. Ціміразева, 74А

Калі: пастаянная экспазіцыя

Колькі каштуе:дарослыя — 12 BYN, дзеці — 11 BYN

«Музей ЭКСПІРЫМЕНТУС», прадстаўляе вашай увазе прыборы і прылады, якія дэманструюць разнастайныя і дзіўныя па прыгажосці з’явы прыроды.

Кожны жадаючы зможа адчуць сябе тут даследчыкам шматграннага свету навукі. Неверагодна, але факт — усе экспанаты выставы не толькі МОЖНА, але і ТРЭБА чапаць рукамі! Бо дзякуючы гэтаму вы адкрыеце для сябе такія загадкавыя механізмы, як хвалевы ківач, шар-плазма, мост да Вінчы, электрафорная машына, шрыфт Брайля, рычаг Архімеда, «чалавек-батарэйка», ківач Ньютана, трансфарматар Тэслы, прататып вечнага рухавіка.

А яшчэ — убачыце, як працуюць законы фізікі і механікі, спазнаеце прынцыпы дзеяння тэхнічных прылад, станеце сведкамі аптычных ілюзій. Незабыўныя ўражанні і для дзяцей, і для дарослых гарантаваныя!

Электронны гід музея

Падрабязней


Віртуальны Эрмітаж

Дзе: hermitagemuseum.org

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Дзяржаўны Эрмітаж валодае калекцыяй, якая налічвае каля трох мільёнаў твораў мастацтва і помнікаў сусветнай культуры.

У яе складзе — жывапіс, графіка, скульптура і прадметы ўжытковага мастацтва, археалагічныя знаходкі і нумізматычны матэрыял.

У галоўны ансамбль Эрмітажа, размешчаны ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, уваходзяць Зімовы палац — былая парадная рэзідэнцыя рускіх імператараў, будынкі Малога, Старога і Новага Эрмітажа, Эрмітажны тэатр і Запасны дом. У музейны комплекс уключаны Палац Меншыкава і ўсходняе крыло будынка Галоўнага штаба, рэстаўрацыйна-захаваўчы цэнтр «Старая Вёска» і музей Імператарскага фарфоравага завода.

Сваю гісторыю музей пачынаў з калекцыі твораў мастацтва, набытых у прыватным парадку расійскай імператрыцай Кацярынай II. Першапачаткова гэты збор размяшчаўся ў адмысловым палацавым флігелі — Эрмітажы (ад фр. Ermitage — месца адзіноты, келля, прытулак пустэльніка, пустэльніцтва; цяпер Малы Эрмітаж) — адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У 1852 годзе з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публічны музей, які размясціўся ў спецыяльна для гэтага пабудаваным будынку Новага Эрмітажа.

Дзяржаўны Эрмітаж у 2013 годзе ўвайшоў у лік дваццаці самых наведвальных мастацкіх музеяў свету. Па выніках 2018 года заняў 9 месца. У 2019 годзе Эрмітаж прыняў 4 956 524 наведвальнікі, заняўшы восьмае месца сярод самых наведвальных мастацкіх музеяў свету.


Музей чалавека

Фота: Мінск-Навіны.

Дзе: Музей чалавека, г. Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1

Калі: штодзённа, 10:00 — 21:00

Колькі каштуе: дзіцячы ў будні — 12 BYN, выхадны — 14 BYN; дарослы ў будні — 13 BYN, выхадны — 16 BYN

У цэнтры Мінска існуе інтэрактыўны «Музей чалавека». Экспазіцыя размясцілася на цокальным паверсе Палаца Рэспублікі і ўключае ў сябе больш за 70 экспанатаў — ад дагістарычных раскопак дыназаўраў да імітацыі крывяноснай сістэмы. Не абышлося і без тэхналогій пашыранай рэальнасці.

У музеі нефарматна раскажуць, як уладкаваны чалавечы арганізм. Самым дарагім экспанатам стануць дагістарычныя раскопкі дыназаўраў і трылабітаў. Дзеці змогуць адчуць сябе археолагамі і сваімі рукамі здзейсніць маленькае навуковае адкрыццё. Многія экспанаты дазволяць больш даведацца пра ўладкаванне чалавека, жывёл і іншых істот.

У музеі збяруць розныя інтэрактыўныя атракцыёны з навуковым падтэкстам. У прыватнасці, для дзяцей будзе сцяна-ліпучка: трэба будзе надзець спецыяльны касцюм з клейкімі стужкамі, падскочыць і прыліпнуць да вертыкальнай паверхні. А з дапамогай адмысловай падушкі прапануюць вымераць сілу свайго ўдару. Іншыя снарады дазваляюць ацаніць спрытнасць рук і хуткасць рэакцыі на нечаканыя дзеянні.

Фота: Tut.by

Яшчэ адна ўстаноўка дазволіць пачуць рытм сэрца: калі прыкласці палец да спецыяльных датчыкаў, яны памераюць пульс чалавека і візуалізуюць з дапамогай барабана. Заадно можна будзе падлічыць сваю вагу ў пінгвінах, галубах, янотах, зубрах і лятучых мышах. Таксама ў музеі візуалізуюць працу сардэчнай сістэмы: пакажуць, як сэрца ганяе кроў па сасудах.

У Музеі чалавека таксама запрацуе кінэкт-зона, дзе прапануюць згуляць у боўлінг, баскетбол, тэніс або лыжныя гонкі. Асобнае месца адвядуць пад VR-тэхналогіі, дзе можна будзе вывучыць біялогію ў шлеме віртуальнай рэальнасці. Апусканню будзе папярэднічаць навуковы майстар-клас з займальнымі эксперыментамі.

Усім наведвальнікам у музеі будуць выдаваць карткі здароўя: у іх можна будзе запісаць уласныя вымярэнні і зверыць іх з нарматывамі.

Фота: Мінск-Навіны.

Таксама, у музеі размяшчаецца атракцыён віртуальнай рэальнасці, які дапаможа вам пакатацца на амерыканскіх горках у 4-х варыянтах, на снежных лыжах, сплаў на водных плытах і палёты на аэраплане (аплачваецца дадаткова да ўваходнага білету). Паездка доўжыцца да 5 хвілін у залежнасці ад забаўляльнай праграмы.

Атракцыён віртуальнай рэальнасці (1 паездка) — 5 рублёў.

Падрабязней


Музей ёлачных цацак

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Калі: з 6 лістапада

Колькі каштуе: 10 BYN — дарослыя, пенсіянеры, школьнікі, дзеці ад 4 год — 6 BYN, дзеці да 3 год — бясплатна

Выстава — частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год «Музей ёлачных цацак» абнаўляе свае фонды, што дазваляе наведваць выставу бы ў першы раз. Увазе наведвальніка будуць прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Прыйшоўшы ў «Музей ёлачных цацак», кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя распавядзе аб гісторыі вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і пазнаёміць з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданэзія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя. Такім чынам, праз экспанаты наведвальнік зможа наглядна даведацца пра звычаі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету.

Праект праходзіць сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі Айчыны!»). Наведвальнікі музея змогуць дазнацца пра ўсе сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагодніх аздабленняў, і не толькі.

Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

У рамках праекта будзе працаваць фірменная крама фабрыкі «ГРАЙ», дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць святочную прадукцыю па фабрычных цэнах.

Наведванне выставы стане запамінальным святам для дзяцей і дарослых напярэдадні Новага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?