Вы тут

Палац Горватаў у Нароўлі прададзены на электронных таргах


Галоўная славутасць Нароўлі — палац Горватаў — прададзеная на электронных таргах на пляцоўцы «БУТБ — Маёмасць», паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай універсальнай таварнай біржы Раман Яніў.


Фота: Denis Serakov via Wikimedia Commons

«Паколькі на таргі зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік, цана продажу аднаго з найпрыгажэйшых палацава-паркавых ансамбляў беларускага Палесся склала Br53 357,63 (пачатковы кошт плюс 5%). Пакупніком палаца стала юрыдычная асоба. На жаль, пакуль дакладна невядома, як новы ўладальнік паступіць з помнікам архітэктуры XIX стагоддзя. Так ці інакш, згодна з умовамі электронных таргоў, будынак палаца і зямельны ўчастак, на якім яно размяшчаецца, павінны выкарыстоўвацца для размяшчэння аб’ектаў грамадскага харчавання або турызму», — распавёў Раман Яніў.

Раней мясцовыя ўлады ўжо неаднаразова спрабавалі прадаць палац Горватаў на традыцыйным галасавым аўкцыёне, але ні адна са спроб не ўвянчалася поспехам. Знайсці пакупніка ўдалося толькі дзякуючы электронным таргам.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005-га. БУТБ — адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?