Вы тут

Жыхары Даўгiнава агучылi праблемы, iх пачулi


Старшыня Вiлейскага раённага Савета дэпутатаў Алена Чабатар сустрэлася з актывам Даўгiнаўскага сельсавета, дзе прайшло сумеснае абмеркаванне пытанняў далейшага сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэгiёна, добраўпарадкавання i ўладкавання населеных пунктаў. Менавiта ў аграгарадку Даўгiнава ў наступным годзе адбудзецца раённае свята работнiкаў сяла «Дажынкi».


— Сёлета «Дажынкi» праходзiлi ў аграгарадку Лыцавiчы Iжскага сельсавета, падчас якiх старшыня сельгаспрадпрыемства «Чурлёны», што размешчана на тэрыторыi гэтага сельсавета, перадаў эстафету правядзення фестывалю дырэктару ААТ «Даўгiнава», — гаворыць Алена Аляксандраўна.

Акрамя таго, старшыня сельвыканкама пацiкавiлася ў жыхароў, што б яны хацелi добраўпарадкаваць у першую чаргу i якая дапамога iм патрэбна. Высветлiлася, што неабходны ямачны рамонт вулiцы Пралетарскай i асфальтаванне пляцоўкi, дзе некалi стаяў магазiн, для арганiзацыi выязнога гандлю. Алена Аляксандраўна паабяцала, што просьба будзе адрасавана дарожным службам. Падымалi грамадзяне i пытанне ачысткi пажарных вадаёмаў. Алена Чабатар запэўнiла, што сельвыканкам сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сiтуацыях вырашыць гэтую праблему.

Жыхары таксама прасiлi, каб у аграгарадку ўстанавiлi дадатковыя кантэйнеры для цвёрдых бытавых адходаў. Алена Аляксандраўна паведамiла iм, што Вiлейская ЖКГ закупляе партыю кантэйнераў i частку iх уладкуе ў Даўгiнаве.

У канцы сустрэчы адбылася своеасаблiвая дыялогавая пляцоўка, дзе кожны ўдзельнiк змог выказаць свае прапановы па ўнясеннi змяненняў у Асноўны закон краiны. У сваю чаргу Алена Чабатар агучыла перад прысутнымi прапановы жыхароў Вiлейкi, якiя ўжо накiраваны ў Палату прадстаўнiкоў для далейшага разгляду.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: lowis.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.