Вы тут

Мiхаiл Русы наведаў Глуск


Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi Мiхаiл Русы наведаў Глуск.


Магчымасцю трапiць на прыём i выказаць набалелае скарысталiся некалькi жыхароў раёна, што на Магiлёўшчыне. Жыхарка вёскi з гучнай назвай Дасцiжэнне паскардзiлася на пустуючыя ўчасткi, якiя, на яе думку, не вельмi хутка ўцягваюцца ў севазварот, недастатковую колькасць лiхтароў па вулiцы Цэнтральнай i разбiтыя дарогi. Мiхаiл Русы растлумачыў, што сацыяльны стандарт па колькасцi лiхтароў у вёсцы вытрымлiваецца. Але закон не забараняе грамадзянам рабiць вулiчнае асвятленне каля свайго дома за свой кошт. Мясцовыя энергасеткi акажуць пры гэтым усю неабходную тэхнiчную дапамогу. Сельвыканкаму даручана больш актыўна задзейнiчаць пустуючыя тэрыторыi. А мясцовым уладам —  пракантраляваць стан дарогi.

Яшчэ адна жыхарка Глуска паскардзiлася, што яе праўнучка, якая зараз вучыцца ў каледжы ў Бабруйску, атрымлiвае вельмi маленькую пенсiю ў сувязi са стратай кармiльца. Заяўнiцы расказалi, на якiя дзяржаўныя выплаты мае права дзяўчына. Дадатковую работу ў сувязi з гэтай сiтуацыяй даручана правесцi i райвыканкаму.

Пасля прыёму грамадзян старшыня Пастаяннай камiсii наведаў Глускую цэнтральную раённую бальнiцу iмя заслужанага ўрача БССР А. Сямёнава, дзе пасля капрамонту адкрылiся дзверы хiрургiчнага аддзялення на 28 ложкаў i першы пост тэрапеўтычнага аддзялення на 30 ложкаў. Ён адзначыў, што для медыкаў створаны камфортныя ўмовы работы, а для пацыентаў —  лячэння. Роўна год таму падчас раённых «Дажынак» Мiхаiл Русы, тады яшчэ памочнiк Прэзiдэнта —  iнспектар па Магiлёўскай вобласцi, удзельнiчаў у адкрыццi пасля капрамонту прыёмнага i педыятрычнага аддзяленняў бальнiцы. Менавiта тады было абвешчана, што мадэрнiзацыя бальнiцы працягнецца.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв’ю: spini.org

Загаловак у газеце: Што хвалюе?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.