Вы тут

Андрэй Бугроў уручыў прэмii найлепшым школьнiкам сталiцы


Днямi старшыня Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў у гiстарычным будынку ратушы ўручыў прэмii найлепшым школьнiкам сталiцы.


У размове з карэспандэнтам «МС» ён адзначыў, што гэта ўжо даўняя традыцыя гарсавета —  ва ўрачыстай атмасферы ўзнагароджваць навучэнцаў старэйшых класаў, якiя маюць дасягненнi ў вучобе, мастацтве, спорце, праявiлi сябе ў iнтэлектуальных i творчых гульнях. Звычайна гэта пераможцы рэспублiканскiх цi мiжнародных адукацыйных спаборнiцтваў, спартыўных турнiраў, гаворыць Андрэй Аляксандравiч.

Сёлета прэмiяй адзначаны 68 вучняў, на рахунку якiх дасягненнi ў iнтэлектуальных спаборнiцтвах. 32 прэмii атрымалi юнакi i дзяўчаты за поспехi ў творчасцi i выдатныя спартыўныя паказчыкi.

Паводле слоў Андрэя Бугрова, сто прэмiй гарсавета —  гэта важная падзея ў рабоце з падрастаючым пакаленнем сталiцы. У гарсавеце мяркуюць узмацняць узаемаадносiны з мiнскiмi школьнiкамi, студэнцкай моладдзю. Дэпутаты Мiнгарсавета будуць абавязкова i надалей падтрымлiваць таленавiтых i здольных маладых людзей, тых, хто ў хуткiм часе будзе вызначаць iнтэлектуальны, прафесiйны i творчы шлях як сталiцы, так i ўсёй краiны. Ёсць прапанова пашырыць кола лаўрэатаў прэмii сярод вучняў 9— 11 класаў, гэтае пытанне будзе вырашацца на сесii гарсавета.

Леанiд ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: 100 прэмiй гарсавета

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.