Вы тут

Пройдзе форум «Iнфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы: сучасныя выклiкi i новыя тэхналогii»


Пастаянны камiтэт Саюзнай дзяржавы i мiжнароднае iнфармацыйнае агенцтва «Расiя сёння» 17—18 лiстапада праводзяць экспертна-медыйны форум «Iнфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы: сучасныя выклiкi i новыя тэхналогii». Абмеркаванне актуальных праблем будзе праходзiць на аўтарытэтнай пляцоўцы мiжнароднага мультымедыйнага прэс-цэнтра МIА «Расiя сёння».


Удзел у дыскусiях прымуць i дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, i Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiр Сямашка, i старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI Генадзь Давыдзька, кiраўнiкi беларускiх i расiйскiх мас-медыя, эксперты, палiтолагi, палiтычныя публiцысты. Сваiмi развагамi абяцаюць падзялiцца пiсьменнiк, аўтар кнiг «Я манiпулюю табой», «Анатомiя блытанiны» Мiкiта Няпрахiн, старшыня Саюза журналiстаў Расii Уладзiмiр Салаўёў, старшыня савета дырэктараў газеты «Комсомольская правда», генеральны дырэктар радыёстанцыi «Гаворыць Масква» Уладзiмiр Мамантаў, скульптар, аўтар Ржэўскага мемарыяла савецкаму салдату Андрэй Карабцоў.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: proreklamu.com

Загаловак у газеце: Новыя тэхналогii i сучасныя выклiкi

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.