Вы тут

Сёлета iнфляцыя — каля 6 %


У наступным годзе яе чакаюць блiзкай да 5 %.

Аб гэтым заявiў старшыня праўлення Нацыянальнага банка краiны Павел Калаур на анлайн-брыфiнгу па вынiках пасяджэння праўлення НБ па крэдытна-грашовай палiтыцы.


Асноўным рашэннем праўлення Нацбанка было захаванне на бягучым узроўнi (7,75 %) стаўкi рэфiнансавання i ставак па пастаянна даступных iнструментах рэгулявання лiквiднасцi банкаў. Павел Калаур на брыфiнгу расказаў, што рашэнне заснавана на сярэднетэрмiновым прагнозе дынамiкi спажывецкiх цэн, развiцця эканомiкi i грашова-крэдытнай сферы.

Аслабленне беларускага рубля ў вынiку павышанага попыту на замежную валюту

Па словах кiраўнiка Нацбанка, гадавая iнфляцыя ў краiне паскорылася i па вынiках кастрычнiка склала 6,2 %. «Галоўным чынам на рост цэн паўплывала тое, што адбылося ў жнiўнi аслабленне беларускага рубля ў дачыненнi да замежных валют. У першую чаргу гэта адбiлася на цэнах на iмпартуемыя тавары нехарчовай групы.

Аслабленне нашага рубля адбылося ў вынiку павышанага попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку. Гэтаму спрыялi ўзрослыя негатыўныя чаканнi адносна перспектыў далейшага развiцця эканомiкi. Адначасова назiраўся адток рублёвых i валютных зберажэнняў з банкаў.

Павел Калаур лiчыць, што цяпер сiтуацыя на фiнансавым рынку стабiлiзуецца. У вераснi i кастрычнiку запаволiўся адток сродкаў з банкаўскай сiстэмы. Сфармiравалася чыстая прапанова замежнай валюты. Гэта спрыяла адносна ўстойлiвай дынамiцы абменнага курсу. Аналiз бягучай сiтуацыi сведчыць аб тым, што фактары, якiя ляжаць у аснове паскарэння iнфляцыi, носяць часовы характар. Iх уплыў будзе слабець.

Пад уздзеяннем знешнiх фактараў

Па вынiках бягучага года прырост спажывецкiх цэн чакаецца каля 6 %. У далейшым прагназуецца паступовае запаволенне iнфляцыйных працэсаў. Да канца 2021 года iнфляцыя наблiзiцца да мэтавага ўзроўню 5 %.

Кiраўнiк Нацбанка заўважыў: ёсць верагоднасць, што аднаўленне сусветнага эканамiчнага росту будзе працяглае. Далейшае пагаршэнне эпiдэмiялагiчнай абстаноўкi ў свеце замарудзiць працэс аднаўлення.

Слабы попыт абмяжуе iнфляцыю ў замежных краiнах. У гэтых умовах мяркуецца правядзенне мяккай грашова-крэдытнай палiтыкi Еўрапейскiм цэнтральным банкам, Федэральнай рэзервовай сiстэмай ЗША i Банкам Расii. Пры гэтым чакаецца, што iнфляцыя за мяжой застанецца нiжэйшай за мэтавыя параметры да канца 2021 года.

«Усе гэтыя знешнiя фактары ў сукупнасцi акажуць стрымальны ўплыў на iнфляцыю ў Беларусi праз цэны iмпартуемых тавараў, а таксама на эканамiчную актыўнасць краiны ў цэлым», — мяркуе старшыня праўлення Нацбанка.

Таксама трэба мець на ўвазе рызыкi, што могуць прывесцi да адхiлення iнфляцыi ад прагнозу.

«На фоне пандэмii захоўваецца нявызначанасць адносна будучай траекторыi аднаўлення дзелавой актыўнасцi ў свеце, у дзяржавах — гандлёвых партнёрах Беларусi, а таксама яе ўплыву на нашу краiну. Унутраныя рызыкi звязаныя з чаканнямi эканамiчных агентаў, нармалiзацыя якiх можа адбывацца павольней, чым меркавалася», — прызнаў Павел Калаур.

Банкаўскi сектар працуе ўстойлiва

Намеснiк старшынi праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц зазначыў, што на бягучы момант забяспечваецца цалкам устойлiвая работа банкаўскага сектара. «Банкамi выконваюцца ўсе асноўныя нарматывы бяспечнага функцыянавання. Узровень дастатковасцi нарматыўнага капiталу па стане на 1 кастрычнiка складае 16,4 %, пры тым што для кожнага асобнага банка мiнiмальны ўзровень з улiкам кансервацыйнага буфера — 12 %. Таму запас дастатковасцi па сiстэме ў цэлым вельмi добры. I казаць у гэтай сувязi аб неабходнасцi масавай дакапiталiзацыi няма нiякiх падстаў», — адзначыў Сяргей Калечыц.

Разам з тым асобныя банкi праводзяць дакапiталiзацыю ў рамках сваiх планаў развiцця ва ўзаемадзеяннi з уласнiкамi, у тым лiку з дзяржавай.

Палiтыка плаваючага курсу

Пацiкавiлiся ў Сяргея Калечыца, якi бачыцца курс беларускага рубля налета. Прадстаўнiк Нацбанка адзначыў, што праект рэспублiканскага бюджэту на наступны год зараз распрацоўваецца.

Так, у аснову разлiку рэгулятар заклаў здагадку аб 1,5 % знiжэння рэальнага эфектыўнага курсу беларускага рубля ў наступным годзе.

«У бюджэт закладваюцца пэўныя прагнозы нашага абменнага курсу — гэта неабходна для планавання валютных даходаў i выдаткаў. У рамках адпаведных сцэнарыяў развiцця эканомiкi, якiя прапрацоўваюцца, мы ўстрымлiваемся ад любых ацэнак з пункту гледжання абменнага курсу, бо праводзiм палiтыку плаваючага курсу. Любая наша здагадка або ацэнка ўспрымаецца эканомiкай як нейкае абавязацельства з боку цэнтральнага банка. Магу толькi сказаць, што ў аснову разлiку мы закладвалi здагадку аб 1,5 % знiжэння рэальнага эфектыўнага курсу беларускага рубля ў наступным годзе», — растлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Сяргей КУРКАЧ

Фота: 1prof.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».