Вы тут

У Мiнску падвялi вынiкi трэцяга працоўнага семестра


Сустрэча дала старт Усебеларускаму злёту студэнцкiх атрадаў «Час руху». У канцэртнай зале ЗАТ «Атлант» сабралася больш за 500 юнакоў i дзяўчат з усiх рэгiёнаў краiны, а таксама ветэраны руху i кiраўнiкi арганiзацый, у якiх студэнты працавалi летам.


Сёлета Рэспублiканскi штаб студэнцкiх атрадаў дапамог працаўладкавацца больш чым 24 тысячам актыўных хлопцаў i дзяўчат. Традыцыйна яны ахапiлi розныя кiрункi: будаўнiцтва, сельскую гаспадарку, сэрвiс, экалогiю, медыцыну, вытворчасць. Дапамаглi ўзводзiць аб'екты на двух маштабных праектах — Усебеларускай маладзёжнай будоўлi «Горад маладосцi» ў Астраўцы i мiжнародным вытворчым працоўным праекце «Атлант-2020», а таксама байцы шчыравалi на палях падчас перыяду ўборачнай кампанii, шылi адзенне, працавалi важатымi ў летніках. Напрыклад, удзельнiчалi ў будаўнiцтве школы ў Баранавiчах, бальнiцы ў Гродне, былi задзейнiчаны ў рэканструкцыi брацкага пахавання на месцы спаленай вёскi Ала ў Гомельскай вобласцi i на iншых важных аб'ектах.

Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Андрэй КУНЦЭВIЧ, вiтаючы ўдзельнiкаў сустрэчы, адзначыў, што за апошнiя 15 гадоў з моманту аднаўлення традыцый маладзёжных будоўляў пры падтрымцы Прэзiдэнта студэнцкiя атрады прайшлi шлях ад рэканструкцыi Аўгустоўскага канала да дапамогi ў будаўнiцтве высокатэхналагiчнай БелАЭС:

«На ўсiм гэтым шляху студэнцкiя атрады былi выдатнай жыццёвай школай для тысяч беларускiх хлопцаў i дзяўчат. Яны прайшлi гэты шлях разам са сваёй краiнай, давёўшы шмат каму, што нашаму народу пад сiлу вырашыць самыя амбiцыйныя задачы. З усiх сённяшнiх кiрункаў дзейнасцi Саюза моладзi менавiта студатрадаўскi рух з'яўляецца найбольш прыкметным i запатрабаваным праектам. Можна з упэўненасцю казаць, што ўдзел у iм дазваляе паверыць у сябе i сваю Бацькаўшчыну. Гэта вельмi важна. У кожнага з байцоў студэнцкiх атрадаў ужо свая гiсторыя — гiсторыя першых працоўных дасягненняў i першых няўдач. Вельмi хочацца, каб гэты вопыт дазволiў iм вырасцi прафесiйна, маральна, iнтэлектуальна, бо гэта рухае нашу краiну наперад».

Андрэй Кунцэвiч уручыў пераможцу конкурсу «Працоўны семестр» у намiнацыi «Найлепшы працоўны атрад» па вынiках 2019 года ўзнагароду i пераходны сцяг Прэзiдэнта Беларусi. Найлепшым стаў будаўнiчы атрад «Эўрыка» iмя Героя Савецкага Саюза В. I. Яронькi Полацкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, якi працаваў на Усебеларускай маладзёжнай будоўлi.

Першы сакратар ЦК БРСМ Дзмiтрый ВАРАНЮК падчас цырымонii закрыцця падкрэслiў: «Студатрадаўскi рух з кожным годам прыцягвае ўсё больш маладых людзей. У гэтым сезоне конкурс у атрады быў да пяцi чалавек на месца. Планаў у нас яшчэ вельмi многа. Традыцыйна нашы хлопцы i дзяўчаты працуюць на ключавых аб'ектах ва ўсiх абласцях краiны. На сёння ў нас створаны ўсе ўмовы для таго, каб наш рух развiваўся, набiраў абароты i сваю папулярнасць».

Падчас святочнай праграмы для ўсiх прысутных выступалi зоркi беларускай эстрады i творчыя танцавальныя калектывы краiны. А пасля цырымонii закрыцця хлопцы i дзяўчаты з ахвотай расказалi нам аб сваiм вопыце i ўражаннях ад удзелу ў студатрадах.

Студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта i камандзiр медыцынскага атрада «Медык» Кацярына ЖУК падзялiлася, што сёлета яна працавала ў Гродзенскай унiверсiтэцкай клiнiцы. «Гэта не першы мой досвед, яшчэ летась я ўдзельнiчала ў студатрадзе. Такi вопыт, безумоўна, карысны, бо ва ўнiверсiтэце частка ведаў — тэарэтычная, а практыкi заўсёды не хапае. Таму такi занятак для тых, хто вельмi актыўны i хто хоча развiвацца».

Студэнтка Сiбiрскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта фiзiчнай культуры i спорту i камандзiр мiжнароднага вытворчага праекта «Атлант-2020» Хрысцiна ХУБУЛАВА адзначыла: «Студатрад добры тым, што тут можна атрымаць грошы, пры гэтым папрацаваць i адпачыць, а яшчэ — набрацца карыснага вопыту ў кiраўнiцтве, пазнаёмiцца з цiкавымi людзьмi. Гэта магчымасць зарэкамендаваць сябе добрым супрацоўнiкам для будучага працаўладкавання. Да таго ж, гэта здабыццё сапраўднага сяброўства».

Студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнiверсiтэта Вiталiя СЕЛIВОНЧЫК, камандзiр сельскагаспадарчага студатрада «Парачанка» з упэўненасцю кажа: «Атрады мяне не проста змянiлi, яны падарылi шмат магчымасцяў — раскрыць сябе, свой унутраны патэнцыял, праявiць лiдарскiя якасцi. Тут я другi год арганiзоўваю работу атрада, кiрую калектывам, хай i невялiкiм. Для мяне гэта навыкi, якiя спатрэбяцца ў будучынi».

Сёлета атрад «Эўрыка» iмя Героя Савецкага Саюза В. I. Яронькi, якi быў адзначаны як найлепшы, працаваў на Усебеларускай маладзёжнай будоўлi ў Астраўцы. А на байцоўцы яго камандзiра, студэнта Полацкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Дзмiтрыя ШЧАРБЯНКА з'явiўся ганаровы значок «Найлепшы камандзiр». Дзiма прызнаецца, што ўзнагароду шмат у чым атрымаў дзякуючы таварышам:

«Наш атрад правёў там сваё незабыўнае лета. Мы прыехалi працаваць на розных аб'ектах горада. Хоць гэта займала многа часу i сiл, не забывалi i пра мерапрыемствы, конкурсы. На беларускай студэнцкай будоўлi я правёў ужо тры свае леты. Гэта магчымасць не сядзець без справы, зарабiць грошай. Паглядзець будоўлю на свае вочы — вельмi карысны досвед. Як будучы iнжынер-будаўнiк, я павiнен пабываць i простым рабочым, i майстрам. Лiчу, што тэорыя без практыкi мёртвая. Для мяне «Эўрыка» — гэта адна вялiкая дружная сям'я. Удзел у студатрадзе падарыў мне новых сяброў, а яшчэ — прафесiйны вопыт, якi спатрэбiцца ў будучынi».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота, відэа Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Запальваць рухам усiх

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.