Вы тут

На гэтым тыднi ападкi будуць у асноўным у выглядзе мокрага снегу


У мiнулыя выхадныя ў нас месцамi ўсталявалася снежнае покрыва. Праўда, ляжаў першы снег нядоўга i быў зусiм слабы. Паводле апошнiх даных, невялiкi снег захоўваецца ў паўночна-ўсходнiх раёнах Магiлёўскай вобласцi. Але на гэтым тыднi ападкi будуць у асноўным у выглядзе таго ж мокрага снегу. I цяпер у многiх рэгiёнах усталюецца снежнае покрыва, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


А сёння ўмовы надвор'я ў краiне будуць вызначаць атмасферныя франты, якiя ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра складзе ад мiнус 2 градусаў да плюс 4, па паўднёвым захадзе — 5—10 цяпла. У сераду будзе таксама воблачна з праясненнямi. На большай частцы тэрыторыi Беларусi пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу, а па ўсходзе — з мокрым снегам. Месцамi чакаецца туман, па ўсходзе — галалёд, на дарогах галалёдзiца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходнi ўмераны, удзень па поўначы парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 5 градусаў па ўсходзе да плюс 7 па захадзе краiны. Удзень будзе 2—9 цяпла, па ўсходзе — каля нуля.

А вось у чацвер атмасферны цiск павысiцца. На большай частцы тэрыторыi краiны ападкi спыняцца. Толькi ўначы i ранiцай пераважна па паўночным усходзе, месцамi чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. У асобных раёнах магчымы слабы туман, па ўсходзе ўначы i ранiцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзiца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходнi парывiсты, ранiцай i ўдзень месцамi моцны парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, па паўднёвым усходзе — 1-3 марозу. Удзень будзе 3—10 цяпла, па паўднёвым усходзе — ад нуля да плюс 2 градусаў.

У канцы другой дэкады месяца чарговая сiстэма атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы прынясе шмат аблокаў i ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу на большую частку тэрыторыi краiны. Месцамi будуць слабыя туманы, магчымы слабы галалёд. У пятнiцу вецер прагназуецца паўднёвы парывiсты, у начныя гадзiны па поўначы моцны парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 2 градусаў да 5 цяпла, па паўднёвым усходзе пры праясненнях — да мiнус 4 градусаў. Удзень будзе ад нуля да плюс 7 градусаў.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у гэтыя выхадныя тэмпературны рэжым у многiх раёнах Беларусi наблiзiцца да клiматычных нормаў позняй восенi. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мiнус 5 градусаў, удзень будзе ад 2 марозу да 4 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: kanobu.ru

Загаловак у газеце: Пярэдадзень зiмы — гэта калi i ўдзень каля нуля

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.