Вы тут

У Гомельскім дзяржаўным медуніверсітэце з COVІD-станоўчымі пацыентамі працуе валанцёрскі атрад


У краіне больш за дзве з паловай тысячы студэнтаў-медыкаў старэйшых курсаў дапамагаюць больш дарослым калегам у паліклініках і бальніцах. Іх накіраванне для аказання меддапамогі ў перыяд пагаршэння санітарна-эпідэміялагічнага становішча — традыцыйная практыка. Вясной студэнты і інтэрны ўжо прыходзілі на дапамогу калегам у барацьбе з COVІD-19. У Гомелі студэнты-медыкі выказалі жаданне раздзяліць з урачамі нагрузку падчас другой хвалі каранавіруса.


У Гомельскім дзяржаўным медуніверсітэце быў створаны валанцёрскі атрад, які задзейнічаны ў рабоце з COVІD-станоўчымі пацыентамі. Цяпер у добраахвотніцкай групе — 12 маладых людзей, усеяны прайшлі грунтоўную падрыхтоўку.

— Мяркуецца, што касцюм вы апранаеце ў чыстай зоне, але ўсё роўна трэба сачыць, каб ім не соўгаць па падлозе, — як правільна апранаць і здымаць спецыяльныя камбінезоны і бахілы, у якой сітуацыі выкарыстоўваць наяўныя сродкі індывідуальнай аховны студэнтам-валанцёрам тлумачыць куратар добраахвотніцкай групы, прарэктар па лячэбнай рабоце дзяржмедуніверсітэта Дзмітрый Рузанаў. На пятым паверсе галоўнага корпуса альма-матар аднавілі рэальныя ўмовы ўстановы аховы здароўя — «чыстую» і «брудную» зоны. Тут студэнты прайшлі навучанне, як працаваць з пацыентамі, з каранавіруснай інфекцыяй.

— Найбольш важна, каб капюшон быў зафіксаваны правільна, не лез у вочы. Потым надзелі маску і больш да сябе не дакранаемся, — частка інструктажу ад куратара падчас сімуляцыйных трэнінгаў.

Дарэчы, стварыць дабраахвотніцкі атрад дапамогі пацыентам з распаўсюджаннем COVІD-19 — уласная ініцыятыва гомельскіх студэнтаў.

— Усё пачалося з сустрэчы студэнцкага актыву з намеснікам міністра аховы здароўя Аленай Богдан. Тады маладыя людзі выйшлі з ініцытывай, што хацелі б займацца добраахвотніцкай дзейнасцю, але для гэтага няма нарматыўнай базы, — расказвае перадгісторыю стварэння атрада Дзмітрый Юр'евіч. — У самыя кароткія тэрміны былі распрацаваны палажэнне, пагадненне паміж студэнтам, ВНУ, прафкамам і бальніцамі, у якіх будуць працаваць валанцёры.

Так ва ўніверсітэце распачалі навучанне. Але ж, паколькі ахвотных выкарыстаць свае веды і ўменні ў такой форме аказалася шмат, сярод студэнтаў прыйшлося правесці пэўны конкурс.

— Мы спыніліся на студэнтах шостага курса, — тлумачыць куратар групы і дадае, што ўжо вызначана — валанцёры з ліку студэнтаў-медыкаў будуць задзейнічаны ў рэабілітацыі пацыентаў. — Часта на гэты аспект ва ўрачоў проста не хапае часу. Акрамя таго, існуе меркаванне, што рэабілітацыя павінна пачынацца тады, калі чалавек ужо перанёс COVІD, але гэта не зусім правільна. Яна павінна пачынацца літаральна з першых дзён, калі пацыент трапіў у стацыянар.

Так, напрыклад, члены валанцёрскага атрада плануюць праводзіць рэспіраторную рэабілітацыю:

— Як мы гаворым, — навучыць пацыентаў дыхаць па-іншаму, значыць так, каб дыхалі тыя аддзелы лёгкіх, якія пашкоджаны каранавірусам, — дадае куратар атрада. — У тым ліку ў праграму рэабілітацыі будуць уключаны разнастайныя цяглічныя практыкаванні, таму што вядома, апорна-рухальны апарат пакутуе пры COVІD-19, патрэбны спецыфічныя гімнастыкі, — тлумачыць Дзмітрый Рузанаў. Ён звяртаецца да студэнтаў, і кожнае яго слова, як ключ, які дапаможа не разгубіцца ў адказнай сітуацыі:

— Называеце сваё імя і імя па бацьку, потым — я субардынатар, не трэба — а давайце..., а можа паспрабуем. Канкрэтна і рашуча: — я тут для таго, каб сфарміраваць для вас індывідуальную праграму рэабілітацыі, — куратар вучыць студэнтаў, як правільна весці дыялог з пацыентам, каб супакоіць чалавека і адказаць на яго пытанні.

Студэнты прайшлі падрыхтоўку на занятках па інфекцыйным кантролі ў буфернай і «чырвонай» зонах. Засвоілі асноўныя метады дыягностыкі і лячэння COVІD-19. Прынамсі, частка студэнтаў-добраахвотнікаў ужо мае адпаведны вопыт работы ў «бруднай» зоне. Сярод іх Антон Апанасюк:

— Атрымліваецца — 6 гадзін у «бруднай», 6 гадзін у «чыстай» — трэба паспець паесці, схадзіць ў прыбіральню, да таго ж, вядома, у касцюме вельмі горача, увесь спацелы, але трэба проста не думаць аб гэтым і імкнуцца выканаць свой участак работы, — дзеліцца вопытам студэнт шостага курса. Раней малады чалавек працаваў у анкадыспансеры. Месяц таму мэтанакіравана прыйшоў у абласную туберкулёзную бальніцу, каб дапамагаць пацыентам з каранавірусам.

— Я працую ў рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры, — падтрымлівае размову студэнтка-валанцёр Лізавета Захарава. — Здараецца, на «хуткай» прывозяць хворых, «станоўчых» на COVІD-19, і мне хацелася б навучыцца працаваць з такімі пацыентамі і дапамагаць у гэтым старэйшаму пакаленню медыкаў, бо яны ў зоне рызыкі больш, чым мы, маладзейшыя. Дзяўчына прызнаецца, што, вядома, баіцца заразіць сваіх родных дома. Але наколькі важна дапамагаць тым, хто мае ў ёй патрэбу, нават не абмяркоўваецца.

Дарэчы, работа ў добраахвотніцкім атрадзе не вызваляе студэнтаў ад асноўных заняткаў. Працаваць яны будуць у пазаўрочны час, пераважна па вечарах. Цяпер валанцёры ўжо прыступілі да сваіх абавязкаў у дзвюх установах аховы здароўя: Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 4 (мікрараён Касцюкоўка) і абласной туберкулёзнай клінічнай бальніцы. Ва ўніверсітэце не выключаюць, — па меры неабходнасці колькасць валанцёраў, якія залічаныя ў атрад, можа павялічыцца.

— Сёння мы гаворым, што ў стацыянар трапляе каля 20 працэнтаў пацыентаў з пашкоджаннем лёгкіх. Асноўная ж нагрузка кладзецца на амбулаторнае звяно, — звяртае ўвагу Дзмітрый Рузанаў. — Калі ўзнікне патрэба, прапануем задзейнічаць наш атрад у дапамозе пярвічнаму медыцынскаму звяну.

Дапамога практычнай ахове здароўя з боку студэнтаў будзе залічана як вытворчая практыка, а таксама ўлічана пры размеркаванні выпускнікоў на рабочыя месцы, для студэнтаў старэйшых курсаў у субардынатуры.

На перыяд удзелу ў аказанні меддапамогі з усімі студэнтамі, дапушчанымі да гэтай работы, будуць заключаны працоўныя дагаворы. Студэнты змогуць працаваць на пасадах медработнікаў, якія адпавядаюць узроўню іх тэарэтычнай падрыхтоўкі і практычным навыкам.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.