Вы тут

Звязаныя адным болем


Суровыя вятры Вялікай Айчыннай занеслі ў Беларусь тысячы італьянцаў — і многія не вярнуліся дадому


Што беларусы былі ў вайну ў Італіі мы ведаем дзякуючы мужным супляменнікам пад Монтэ-Касіна. І “Альпійская балада” Васіля Быкава нагадвае пра тыя повязі. Ды беларусаў з ліку былых ваеннапалонных, якія змагаліся з фашыстамі ў Італіі, ніхто й не падлічыў. А пра італьянцаў-партызан у Беларусі ёсць весткі на партале https://partіzany.by. Высвечваюцца двое: Черезелло Антон Николаевич з Монтэвердэ і Янелло Андрей Фуэмидио з Авеліна. Першы — з сялян, прыбыў у атрад імя Суворава, які дзейнічаў у Пухавіцкім раёне, “с Итальянской армии 15 марта 1943 года”. Другі ж і ўвогуле — герой: кулямётчык таго ж атрада, быў прадстаўлены да медаля “За адвагу”. У тым жа дакуменце чытаем: “Взят в плен партизанами отряда имени Суворова 8.3.43 года и позже был в партизанском отряде”.

Італьянцы памятаюць, што іх супляменнікі ў вайну рознымі шляхамі траплялі ў Беларусь: адны спачатку ваявалі на баку захопнікаў, іншых сюды прывезлі ўжо як ваеннапалоных, калі ў верасні-кастрычніку 1943‑га Італія аб’явіла вайну Германіі. На пачатку лістапада з Амбасады Італіі ў Беларусі нам паведамілі, што вянок у памяць пра больш за 200 італьянскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў нацысцкім канцлагеры ў Беразвеччы (ля горада Глыбокае) усклаў Амбасадар Італіі ў Мінску Марыё Бальда. Ён наведваў мемарыял з нагоды Дня нацыянальнага адзінства і Узброеных Сіл, які адзначаецца ў Італіі 4 лістапада.

У Беразвеччы ў 1941–44 гадах загінула больш за 27 000 савецкіх ваеннапалонных. Туды ж пасля 8 верасня 1943‑га былі перакінутыя з Балкан, з Албаніі ды Грэцыі каля 1000 італьянскіх салдат, узятых у палон немцамі. Былы манастыр выкарыстоўваўся нацыстамі як працоўны лагер. На ўчастку плошчай 3 га, абнесеным калючым дротам, многія зняволеныя памерлі ад голаду й нягод, большасць з іх былі забітыя да прыходу Чырвонай арміі ў суседнім лесе Барок: там пасля знайшлі магілы з тысячамі цел.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».