Вы тут

Умелыя ручкi. Шапачка-шлем


Ёсць такiя дзеткi, якiм вельмi не падабаюцца шапкi, i пры першай жа магчымасцi яны стараюцца iх зняць, а вось з такой справiцца будзе няпроста.


На памер галавы 45— 48 см спатрэбiцца 100 г пражы (120 м / 50 г) i пруткi № 3.

Крыжападобным наборам набраць 50 петляў i вязаць рызiнкай 2 на 2 30 радоў (перад), работу адкласцi.

Затым таксама звязаць на 50 петляў другую дэталь, але ўжо крыху даўжэйшую — 40 радоў (спiнка), далей абедзве дэталi замкнуць у круг i вязаць па крузе 30 радоў.

На пярэдняй палове закрываем сярэднiя 18 петляў i працягваем вязанне, закрываючы з кожнага боку ў кожным другiм радзе па 2 пятлi пяць разоў, павiнна застацца ў рабоце 62 пятлi i вяжам вышыню нашай шапачкi (прыкладна 15 см) i потым дзелiм на тры часткi 20, 22, 20 петляў i вяжам, як пятку шкарпэткi, павiнны на прутку застацца 22 пятлi, затым вяжам рызiнку 1 на 1 па авале твару 10 радкоў i закрываем петлi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».