Вы тут

Якая сітуацыя з захваральнасцю на каранавірус у Магілёўскай вобласці?


Апараты ШВЛ, кiслародныя пункты, чэргi на вулiцах, ПЛР-дыягностыка — усе гэтыя i iншыя пытаннi агучвалiся падчас нарады ў Магiлёўскiм аблвыканкаме па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi.


Магiлёўская вобласць першая ў краiне аб'явiла масачны рэжым, i гэта, на думку спецыялiстаў, дапамагло запаволiць працэс распаўсюджвання небяспечнай хваробы.

Як распаўсюджваецца каранавiрусная iнфекцыя i якая дапамога патрэбна яшчэ з боку дзяржавы, гэтыя пытаннi цiкавiлi ў першую чаргу старшыню аблвыканкама Леанiда Зайца. Ён стаў iнiцыятарам правядзення нарады, каб пачуць з першых вуснаў, цi ёсць праблемныя пытаннi, якiя трэба вырашаць неадкладна.

Начальнiк галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магiлёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў адзначыў, што сiтуацыя па захваральнасцi на COVID-19 у вобласцi сур'ёзная, але кантралюемая. Пад назiраннем медыкаў на 18 лiстапада знаходзiлася 18 тысяч «ковiдных» пацыентаў i кантактных асоб, 22 тысячы ўжо паправiлiся. Асноўная нагрузка лягла на палiклiнiкi, на ўлiку якiх у чатыры разы болей пацыентаў, чым у стацыянарах. Усе палiклiнiкi падзелены на «чырвоную» зону, дзе прымаюць пацыентаў з тэмпературай i яўнымi прыкметамi iнфекцыi, i «зялёную» — чыстую. У вобласцi створана 146 кантактных груп, якiя выязджаюць да пацыентаў на дом для агляду iх на прадмет захворвання на COVID-19. Аляксандр Старавойтаў звярнуў увагу, што ў Магiлёве i Бабруйску, а таксама Асiповiчах, Быхаве i Мсцiславе не хапае медыцынскiх аўтамабiляў, i губернатар даў распараджэнне вырашыць пытанне ў гэты ж дзень.

Леанiд Заяц таксама даручыў павялiчыць колькасць тэлефонных лiнiй для кансультацый пацыентаў дома, каб не ўзнiкала праблем з дазвонам у медыцынскiя ўстановы.

Памочнiк Прэзiдэнта — iнспектар па Магiлёўскай вобласцi Леанiд Мартынюк звярнуў увагу на тое, што паступаюць скаргi на чэргi ў палiклiнiках — людзi стаяць нават на вулiцах. Аляксандр Старавойтаў пацвердзiў, што такiя выпадкi былi, i для iх прадухiлення ў палiклiнiках максiмальна пашырылi «чырвоныя» зоны.

У бальнiцах вобласцi пад пацыентаў з каранавiруснай iнфекцыяй на 18 лiстапада адводзiлася 3895 ложкаў (37 % ад агульнай колькасцi), у iх лячэннi задзейнiчана 4820 урачоў. У якасцi дадатковай сiлы — работа рэгiстратарамi i гэтак далей — з 17 лiстапада ў вобласцi прыцягнуты 236 навучэнцаў медыцынскiх каледжаў. На ўзбраеннi ўстаноў аховы здароўя знаходзяцца 273 апараты ШВЛ, маецца 1686 кiслародных пунктаў, некалькi дзясяткаў кiслародных канцэнтратараў.

На момант правядзення нарады ў Магiлёўскай вобласцi адзначалася 500 ачагоў каранавiруснай iнфекцыi, амаль палова з якiх ва ўстановах адукацыi. Пра гэта паведамiла галоўны ўрач Магiлёўскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Святлана Нячай. На ўзбраеннi санслужбы знаходзiцца дзесяць комплексаў ПЛР, з дапамогай якiх праводзiцца даследаванне на «ковiд». Кадраў, як запэўнiла Святлана Нячай, хапае, а вось магутнасцяў не вельмi. Неабходна некалькi падобных комплексаў i аргтэхнiка для аператыўнай перадачы iнфармацыi ва ўстановы аховы здароўя. Размова таксама iшла пра неабходнасць закупкi дадатковых дэзынфекцыйных камер для бальнiц Магiлёва i Бабруйска, дзе лечацца «ковiдныя» пацыенты.

Асноўная колькасць пацыентаў з каранавiруснай iнфекцыяй знаходзiцца ў Магiлёўскай бальнiцы № 1, там пад iх выдзелена 550 ложкаў. I, як запэўнiў галоўны ўрач гэтай установы Вiктар Клачкоў, ёсць магчымасць павялiчыць iх колькасць яшчэ на 40.

— Пацыентаў у гэтую хвалю сапраўды стала больш, — адзначыў ён. — Калi раней мы прымалi на камп'ютарную тамаграфiю 80—90 чалавек, то цяпер 130—140. У параўнаннi з першай хваляй мы павялiчылi колькасць кiслародных пунктаў са 120 да 160—170. Установа тым не менш працуе ў штатным рэжыме. Сёння мы цалкам забяспечаны сродкамi iндывiдуальнай аховы, лекавымi сродкамi, вырабамi медыцынскага прызначэння. Большасць пацыентаў папраўляецца, хоць ёсць i лятальныя выпадкi. Гэта, як правiла, людзi з павышанай вагой i спадарожнымi захворваннямi, такiмi, як гiпертанiя, цукровы дыябет, захворваннi сэрца i iншыя. Да групы рызыкi адносяцца i людзi ва ўзросце. Таму мы заўсёды нагадваем, што трэба насiць маскi i прытрымлiвацца сацыяльнай дыстанцыі.

Вiктар Клачкоў таксама паведамiў, што з улiкам новых выпрабаванняў, што сёння iснуюць, ёсць неабходнасць у будаўнiцтве на тэрыторыi бальнiцы № 1, якая з'яўляецца шматпрофiльнай, яшчэ i iнфекцыйнай бальнiцы. Нават праект ужо амаль гатовы. Леанiд Заяц паабяцаў, што ў наступным годзе такi аб'ект абавязкова з'явiцца. Трэба будзе толькi вызначыцца, наколькi апраўдана будаваць яго побач са звычайнай бальнiцай. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што налета плануецца iстотнае ўзмацненне медыцынскай базы вобласцi i будаўнiцтва шэрагу аб'ектаў. Казаць смела пра такiя планы дазваляе тое, што вобласць сёлета забяспечыла рост асноўных сацыяльна-эканамiчных паказчыкаў.

Прафесар кафедры iнфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медунiверсiтэта Дзмiтрый Данiлаў i дацэнт кафедры анестэзiялогii i рэанiмацыi Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Уладзiслаў Рымашэўскi, задача якiх дапамагаць калегам арганiзаваць лячэнне з улiкам перадавых тэхналогiй i падыходаў, паназiралi, як арганiзавана работа ў бабруйскiх лячэбных установах. I  засталiся задаволеныя.

— Нюансы ёсць заўсёды, — адзначыў Дзмiтрый Данiлаў. — Дапамога аказваецца, яна годная. Сiтуацыя цяжкая, але не крытычная. Цяжкiя хворыя ёсць, iнфекцыя патэнцыяльна небяспечная, але мы з калегам адзначылi, што людзi ў Магiлёўскай вобласцi нарэшце надзелi маскi. I гэта цудоўна. Iмгненнага эфекту не будзе. Каб меры пачалi дзейнiчаць, павiнна прайсцi ад некалькiх тыдняў да месяца. Але яны абавязкова дадуць станоўчы вынiк.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв’ю: pronesvizh.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.