Вы тут

Форум партнёрскіх арганізацый ініцыятывы «Віцебск — горад, які вучыцца » пройдзе 27 лістапада


Форум партнёрскіх арганізацый у рамках Дня горада, які вучыцца - 2020 пройдзе ў Віцебску 27 лістапада ў анлайн-фармаце, паведаміла БЕЛТА каардынатар праекта «Віцебск, горад, які вучыцца: сінергія для развіцця» Яўгенія Пачэпка.


«Мы хочам сабраць прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў Віцебска і ўсёй Беларусі, якія займаюцца адукацыяй, дадатковай адукацыяй ці проста праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама зацікаўленых жыхароў горада», - сказала яна.

Трансляцыя запланаваная з 11.00 да 14.00 з Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Падчас працы спікерамі будзе выконвацца масачны этыкет і бяспечная дыстанцыя.

Будуць працаваць секцыі экалогіі, прадпрымальніцтва, інклюзія, культуры. Эксперты з гэтых сфер раскажуць пра тое, як зрабіць адукацыйныя мерапрыемствы прыбытковымі, экоасяброўскімі, інклюзіўным.

Арганізатарам форуму выступае ініцыятыва «Віцебск - горад, які вучыцца» пры падтрымцы партнёраў. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.

Превью: budny.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.