Вы тут

Дэпутаты ў другім чытанні прынялі змены ў закон па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі


Паводле навацый, пашырыцца аб’ём медыцынскай дапамогі замежнікам, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, і прадугледжваецца магчымасць яе аказання на бясплатнай аснове пацыентам, якія лечацца і наглядаюцца ў дзённых стацыянарах. Цэлы раздзел Закона «Аб ахове здароўя» прысвечана інфарматызацыі.


«Мы кажам, што ў краіне пачне функцыянаваць цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма, сфарміруецца адзіны архіў. У законапраекце разглядаецца, якія даныя зможам уносіць туды на кожнага пацыента. Пашырацца правы пацыента, каб ён сам сказаў, якія яго даныя ўносіць. Акрамя таго кожны пацыент зможа заходзіць у свой асабісты кабінет і глядзець вынікі аналізаў, эпікрызы», — расказала старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак.

У Беларусі таксама пачалі працаваць універсітэцкія клінікі, дзе павышаюць кваліфікацыю і праходзяць перападрыхтоўку медыцынскія кадры. Законапраект прапаноўвае аднесці гэтыя ўстановы да дзяржаўных.

У другім чытанні разгледзелі таксама законы па пытаннях аплаты працы бюджэтнікаў, парадку і ўмовах накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі і знаходжання ў іх.
Таксама абмеркавалі навацыі ў «Закон аб грамадзянстве».

Аляксей Бегун, начальнік Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС расказаў, што змены спросцяць працэдуру натуралізацыі асоб, якія маюць падставы для спрошчанага парадку набыцця грамадзянства. Гэта, напрыклад, замежнікі, якія знаходзяцца ў шлюбе з беларусамі і выхоўваюць сумеснае дзіця. Больш простым стане працэс набыцця грамадзянства па праву месца нараджэння для непаўналетніх замежных грамадзян, што з’явіліся на свет у Беларусі. Адна з найбольш важных навацый — скарачэнне да пяці гадоў тэрміну пражывання ў краіне, каб асоба мела права падаць хадатайства аб набыцці грамадзянства.

«Таксама ўводзіцца абсалютна новы для нас інстытут — так званая працэдура аднаўлення ў грамадзянстве Рэспублікі Беларусь у адносінах да той катэгорыі беларусаў, якія страцілі яго па мінулай рэдакцыі закона (калі да 2002 года набывалі замежнае грамадзянства). Для іх зараз будзе прадугледжвацца магчымасць пры вяртанні на пастаяннае жыхарства ў Беларусь аднавіцца ў нашым грамадзянстве без выхаду з мінулага грамадзянства», — сказаў Аляксей Бегун.

Ён пракаментаваў рэзанансныя папраўкі ў дакумент аб пазбаўленні грамадзянства. Маецца па ўвазе пазбаўленне яго толькі замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія набылі беларускае грамадзянства, і здзейснілі тэрарыстычныя акты ці ўцягнутыя ў экстрэмісцкую дзейнасць.

У першым чытанні дэпутаты разглядзелі закон «Аб самарэгулюемых арганізацыях», змены ў нарматыўна-прававыя акты «Аб спажывецкай кааперацыі», «Аб зменах законаў» (па пытаннях тэхнічнага рэгулявання і энергазахавання).


У тэму

На пачатку пасяджэння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка пералічыў найбольш актуальныя задачы для парламентарыяў на бягучай сесіі. Сярод іх — падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам неабходна завяршыць абагульненне прапаноў, якія паступілі ў Палату прадстаўнікоў, і накіраваць іх у аргкамітэт па падрыхтоўцы форуму.

«Разам з тым той шырокі дыялог, які вядзецца ў цяперашні час на розных дыскусійных платформах з удзелам парламентарыяў, павінен працягвацца. Трэба ўцягнуць у гэты працэс як мага больш беларусаў, бо менавіта такім чынам кожны грамадзянін можа сёння аказаць рэальны ўплыў на прыняцце рашэнняў, якія маюць прынцыповае значэнне для будучыні краіны», — сказаў спікер ніжняй палаты парламенту.

Па яго словах, неабходна выслухаць усіх удзельнікаў дыялогу, незалежна ад іх палітычных перакананняў, гэта тым больш важна, бо арганізатары беспарадкаў актыўна штурхаюць людзей на радыкальныя дзеянні. «Іх першапачатковая стаўка была зробленая на раскол улады. Жорсткі псіхалагічны ціск выпрабавалі прадстаўнікі многіх дзяржаўных органаў, у тым ліку і парламентарыі. Але калі гэты план не спрацаваў, яны пераключыліся на іншыя, не менш брудныя метады вядзення інфармацыйнай вайны. Кампанія па дыскрэдытацыі дзяржаўных сімвалаў прывяла да гібелі чалавека. Але правакатарам і гэтага мала. Яны ўжо спрабуюць уцягнуць у канфлікт вернікаў і распаліць рэлігійную варожасць», — упэўнены Уладзімір Андрэйчанка.

Ён адзначыў, што па-ранейшаму краіна нацэлена на ўмацаванне сувязяў з усімі замежнымі партнёрамі. «Але важна, каб яны выразна разумелі — нам не патрабуецца ні прызнання вынікаў выбараў, ні ацэнак дзеянняў дзяржавы па забеспячэнню правапарадку ў краіне. Беларусы самі ва ўсім разбяруцца. Мы гатовыя да канструктыўных стасункаў, калі гаворка ідзе не пра надуманыя праблемы, а аб рэальных праектах, якія будуць працаваць на карысць народаў нашых краін», — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.