Вы тут

Прэзідэнт зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прызначыў і ўзгадніў шэраг кандыдатур на новыя пасады ў дзяржаўным кіраванні.


Новым міністрам культуры Беларусі прызначаны Анатоль Маркевіч.

Анатоль Маркевіч у 2019–2020 гг. працаваў памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Брэсцкай вобласці, да гэтага ўзначальваў Навагрудскі райвыканкам, працаваў на пасадзе намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама, дырэктарам базавых і сярэдніх школ, па адукацыі — настаўнік фізікі і матэматыкі.

Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі прызначаны Юрый Назаранка, які працаваў намеснікам міністра – камандуючым унутранымі войскамі.

На яго месца прызначаны Мікалай Карпянкоў, які ўзначальваў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ўзначаліць Андрэй Любімаў.

Прэзідэнт прызначыў шэраг паслоў.

  • Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў КНР стане Юрый Сянько, да гэтага — старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.
  • Кіраваць дыпламатычнай місіяй нашай краіны ў Азербайджане адправіцца Андрэй Раўкоў, экс-дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі, былы міністр абароны.
  • Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Арменіі прызначаны былы Генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
  • Надзвычайным і паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан — Андрэй Мяцеліца.
  • У Кеніі, Танзаніі, Угандзе, Эфіопіі, Афрыканскім Саюзе, Праграмах ААН па навакольным асяроддзі і населеных пунктах нашу краіну будзе прадстаўляць супрацоўнік МЗС Павел Узяткін.

У працоўным парадку прызначаныя першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту (ім стала Алена Кухарэвіч) і намеснік старшыні гэтага ведамства (Наталля Тарасюк).


«Прызначыць кіраўніком сферы культуры чалавека збоку было вырашана з-за рэакцыі на запыты работнікаў культуры»

«Гэта ад многіх іх прыйшло пажаданне: калі ласка, прызначце на гэту пасаду чалавека збоку, давайце паспрабуем, каб быў чалавек не нашага кола. Ну а я падумаў, што калі старшынёй выканкама працаваў, то добра ведае, што такое культура. Табе прыйшлося гэтым займацца вялікі прамежак часу. Да таго ж, па адукацыі — педагог. Педагог — гэта чалавек, які можа працаваць на любой пасадзе», — падзяліўся разважаннямі Аляксандр Лукашэнка.

Ён падтрымаў ідэю накіраваць у сферу перш за ўсё менеджара, які разам з тым разумее, што дзеячы культуры — гэта «суперэліта нашага грамадства».

«Вось вазьміце, напрыклад, тэатр Янкі Купалы, на злобу дня: усё сыдзе, мы з вамі сыдзем з улады, з жыцця, а вось гэта брыдкая старонка застанецца на ўсё жыццё», — працягнуў беларускі лідар.

Праблема ў гэтай установе культуры пачалася, на думку Прэзідэнта, задоўга да сёлетніх падзей, з часоў, калі побач з тэатрам у асобным будынку месцілася прыбіральня.

«Тэатр у нужнік пераўтварыўся, і ў мяне пад акном, ля Адміністрацыі Прэзідэнта, прыбіральня была. З гэтага ўсё пачалося. Думаю, ну не можа ж быць так, каб у цэнтры Мінска, пад акном ЦК КПСС, потым Шушкевіча, Грыба, ім гэта да фені было, прыбіральня стаяла, — абурыўся Прэзідэнт. — І тэатр Янкі Купалы пераўтварыўся ў прыбіральню. І я, як чалавек спакойны, не нацыяналіст, інтэрнацыяналіст поўны, думаю: ну гэта ўсё ж такі нацыянальны тэатр, гэта ж твар. І я ўсё зрабіў, каб ён пераўтварыўся ў гэтую цукерку, цацку».

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што марыў, каб Нацыянальны акадэмічны тэатр адпавядаў свайму статусу і знешне, і паводле зместу.

«Прыйшоў адзін нягоднік, прасіўся туды, кляўся, што будзе верны краіне, Айчыне і Прэзідэнту, і што атрымалася? — выказаўся ён. — Што здарылася з гэтай трупай?»

Культура павінна служыць народу, яна павінна быць увасабленнем нашай дзяржавы, рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў выступленні работнікаў сферы культуры супраць гвалту: «Слухайце, а што, вы за гвалт? Ці ён за гвалт? Ці я за гвалт? Мне гэта трэба? Не. Гэта шырма, каб прыкрыць сваё нутро. У іх даўно гэта было. Што, у гэтага Латушкі нутро было іншае? Ён перавярнуўся за тыдзень? Слухайце, ён палову жыцця пражыў. Ладна, 20-гадовы або 20-гадовая там перавярнулася б. Але ён жа... як яны самі кажуць, ля карыта сёрбаў. Рохкаў ля гэтага карыта не адно дзесяцігоддзе. І дыктатару прыслужваў».

Тых, хто выступае супраць гвалту, Прэзідэнт заклікаў пацярпець і паглядзець на тое, што адбываецца, праз час.

«Вялікае бачыцца на адлегласці, вы зразумееце хутка, у чым тут сэнс, — сказаў ён. — Не. Яны ж выкацілі, выскачылі з гэтымі пратэстунамі ў той жа дзень. Значыць, унутры ў іх гэта ўжо было пасеяна, закладзена. Таму не трэба нікому вешаць лапшу на вушы, што гэта рэакцыя на нейкі гвалт. Вы ж павінны быць вытрыманымі. Вы ж твар нацыі. Таму, Анатоль Мечыслававіч (Маркевіч — «Зв.»), гэты твар трэба вярнуць краіне. Гэта павінен быць сапраўды твар нацыі. Калі мы гэта не зробім — наша пакаленне, гэта будзе ганьбай і плямай на нашым пакаленні. Мы стварылі суверэнную, незалежную Беларусь, а потым не змаглі яе ўтрымаць і іншым даказаць, што яна сапраўды наша».

«Работа будзе накіраваная на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны»

«Работа будзе накіраваная на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, на далейшае развіццё культуры, стварэнне і ўмацаванне добрых традыцый, якія існуюць у нашай сістэме ўстаноў культуры, і безумоўна, мы павінны працаваць над тым, каб раскрыць творчы патэнцыял нашых людзей, — расказаў журналістам пра тое, у чым бачыць сваю задачу, новы міністр культуры. — Вядома, культура і мастацтва з’яўляюцца тым фактарам, якія ўплываюць на далейшае развіццё адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, турызму, індустрыі забаў, але, на мой погляд, неабходна ўзмацніць ролю культуры ва ўсіх аспекты грамадскага жыцця. Гэта вельмі важна і вельмі актуальна».

Анатоль Маркевіч дадаў, што культуру і мастацтва трэба разглядаць як «пэўную накіраванасць у галіне рэальнага сектара эканомікі».

«Бо ў дадзенай сферы ствараюцца працоўныя месцы, якія вельмі актуальныя як для гарадской, так і для сельскай мясцовасці. І тут, безумоўна, мы павінны дакладна разумець, калі вядзём размову пра аптымізацыю ўстаноў: з аднаго боку — так, неабходна вельмі рупліва падыходзіць да выдаткавання бюджэтных сродкаў, але ў той жа час — даваць увесь неабходны пералік паслуг духоўнага развіцця насельніцтва нашай краіны», — паспрабаваў патлумачыць ён.

Па словах новага міністра культуры, у размове з кіраўніком дзяржавы была закранута і сітуацыя, якая склалася ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы.

«Мы трошкі закранулі гісторыю тэатра імя Янкі Купалы: колькі было зроблена з боку дзяржавы для таго, каб прывесці ў парадак дадзеную ўстанову, — сказаў ён. — І на сёння, вядома, мы бачым пэўную праблему, якая ўзнікла, але разам з тым упэўнены, што з калегамі, са спецыялістамі мы дэталёва яшчэ чарговы раз унікнем у стан спраў, і я думаю, і ўпэўнены, што тэатр Янкі Купалы зноў будзе радаваць нашага гледача, будзе прапаноўваць свой рэпертуар, які будзе годна прадстаўлены не толькі ў маштабах нашай дзяржавы, але і за яе межамі».


«Вы людзі вялікага калібру»

Былыя кіраўнікі сілавых ведамстваў — новыя паслы ў каўказскі рэгіён і Кітай

Прэзідэнт не стаў расказваць новым дыпламатам пра краіны, куды іх накіроўваюць, але публічна спытаў, магчыма хтосьці не хоча ехаць паслом?

«Вы людзі, асабліва вы ўтрох (Канюк, Раўкоў і Сянько — «Зв.») вялікага калібру. Я гатовы, калі вы зараз скажаце, што хацелі б працаваць на іншых пасадах...»

Звяртаючыся да Юрыя Сянько, Прэзідэнт адзначыў, што Кітай — асаблівая краіна. «Яны заўсёды цэняць, калі «цяжкавагавіка» накіроўваем туды», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Усе прысутныя пацвердзілі, што з гатоўнасцю паедуць працаваць на новых пасадах.

«Шчыра кажу, калі бачыце сябе ў нейкай іншай галіне і хочаце там працаваць — хоць зараз, хоць праз год ці праз паўгода, калі вы выкажаце жаданне. Людзі павінны разумець, што гэта не пенсійная для вас праца і не праца, куды на ўзбочыну выкінулі людзей. Такіх людзей на ўзбочыну не выкідаюць», — дадаў кіраўнік краіны.

Наконт пасольскай пасады ў Азербайджане для Андрэя Раўкова Прэзідэнт сумняваўся — не зразумеюць, чаму ён генерала арміі, былога міністра абароны накіроўвае ў рэгіён, дзе толькі скончылася вайна.

«Няма тут ніякага закулісся, мы з Азербайджанам падтрымліваем вельмі добрыя і блізкія адносіны. Ты гэты кірунак ведаеш. Думаю, мы павінны з Азербайджанам падтрымліваць добрыя адносіны. Ды і з Арменіяй не парываем адносіны, у нас яны выдатныя. Падтрымлівайце гэтыя адносіны, рабіце так, каб нас ні ў чым не падазравалі. Гэтыя дзве рэспублікі ў будучым павінны жыць мірна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Адносна маладых прызначэнцаў на пасады паслоў Прэзідэнт заявіў, што яго падыходы да кандыдатур вядомыя.

Ён яшчэ раз нагадаў, што асноўная задача дыпламатаў — прасоўваць айчынны экспарт. Гэта актуальна і для каўказскага рэгіёна, і для Кітая, і для афрыканскага кантынента.

«Не сорамна, што ў нас ёсць такая міліцыя»

Начальнік ГУБАЗіК МУС Мікалай Карпянкоў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі. Генерал-маёр Юрый Назаранка стаў першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі. Андрэй Любімаў прадстаўлены на пасаду начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Па словах Прэзідэнта, сутнасць прызначэнняў і перастановак — наданне большага значэння ў МУС сістэме грамадскай бяспекі.

«Тут ніхто не павінен быць у крыўдзе з тваіх (міністра МУС — «Зв.») сённяшніх намеснікаў, першы асабліва. Тут няма, што мы камусьці не давяраем і гэтак далей. Проста, зыходзячы з нашага вопыту, з сітуацыі ў краіне, апошніх падзей мы запэўніваемся, што ў будучым кірунак грамадскай бяспекі для нас будзе найважнейшым кірункам работы нашай міліцыі. Таму мы падымаем статус намесніка і робім першым намеснікам генерала, які будзе курыраваць грамадскую бяспеку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, вакансіі, што з’явіліся ў МУС, неабходна запаўняць маладымі, праверанымі кадрамі.

«Я абсалютна згодны, што гэтыя людзі правераныя, паказалі, што яны сапраўдныя патрыёты і гатовы абараняць сваю Радзіму, нягледзячы на накаты, якія здзяйсняліся на нас і перад усім на ваенных і міліцыю. Яны гэта вытрымалі і, яшчэ раз падкрэсліваю, не сорамна, што ў нас ёсць такая міліцыя», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Будзе дапоўнена

Марыя ДАДАЛКА

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.