Вы тут

Маладыя вучоныя Беларусi i Кiтая актыўна ўдзельнiчаюць у сумесных iнавацыйных праектах


Маладыя вучоныя Беларусi i Кiтая актыўна ўдзельнiчаюць у сумесных iнавацыйных праектах. Пра гэта паведамiў на цырымонii адкрыцця VII Беларуска-кiтайскага маладзёжнага iнавацыйнага форуму «Новыя гарызонты —  2020» старшыня Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Беларусi Аляксандр ШУМIЛIН.


«Адукаваная i прадпрымальная моладзь —  студэнты, магiстранты, маладыя навукоўцы —  актыўна працуюць над iнавацыйным развiццём Беларусi i Кiтая, удзельнiчаюць у сумесных праектах, спрыяюць пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва дзвюх краiн. Мы мэтанакiравана садзейнiчаем узаемадзеянню памiж маладымi наватарамi Беларусi i Кiтая, падтрымлiваем для гэтага цэлы шэраг мерапрыемстваў, у тым лiку форум «Новыя гарызонты —  2020» i Беларуска-кiтайскi маладзёжны конкурс навукова-даследчых i iнавацыйных праектаў», — сказаў Аляксандр Шумiлiн.

Паводле яго слоў, колькасць сумесных беларуска-кiтайскiх праектаў у 2019—2020 гадах павялiчылася на чвэрць у параўнаннi з папярэднiм двухгадовым цыклам. Акрамя таго, iх тэматыка стала больш разнастайнай. Дзейсныя праекты ахоплiваюць электронiку i iнфармацыйна-камунiкацыйныя тэхналогii, механiку i iнжынерыю, энергаэфектыўнасць i энергазберажэнне, транспартныя сiстэмы, матэрыялазнаўства, металургiю, бiятэхналогii, хiмiю, аграрныя тэхналогii.

Старшыня Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях падкрэслiў, што выкананыя раней сумесныя праекты прынеслi практычныя вынiкi. Напрыклад, распрацаваныя сумесна з Харбiнскiм полiтэхнiчным унiверсiтэтам высокаэфектыўнае абсталяванне i тэхналагiчныя працэсы выкарыстоўваюцца ў навукова-тэхналагiчным парку БНТУ «Палiтэхнiк» i ў ТАА «Полiмедтэх» пры вытворчасцi медыцынскiх вырабаў для здароўя i аховы здароўя, кардыялогii, сасудзiстай хiрургii i стаматалогii. У вынiку сумеснага праекта тэхнапарку БНТУ «Палiтэхнiк» i Ланьчжоўскага тэхналагiчнага ўнiверсiтэта распрацаваны схемы i рэжымы халоднага звышгукавога напылення з максiмальнымi тэхнiка-эканамiчнымi паказчыкамi. Яны выкарыстоўваюцца пры выкананнi заказаў прамысловых прадпрыемстваў Беларусi.

Беларусь i Кiтай актыўна ўзаемадзейнiчаюць i па лiнii развiцця суб'ектаў iнавацыйнай iнфраструктуры. Ужо створана прадпрыемства па вытворчасцi абсталявання для сонечнай энергетыкi ў Кiтайска-беларускiм iндустрыяльным парку «Вялiкi камень», а таксама навучальны выпрабавальны цэнтр на базе сумеснага iнстытута БДУ i Даляньскага полiтэхнiчнага ўнiверсiтэта. Працягваецца работа па стварэннi Кiтайска-беларускага цэнтра супрацоўнiцтва ў галiне трансфармацыi навукова-тэхнiчных дасягненняў на тэрыторыi «Вялiкага каменя».

У рамках форуму прайшла прэзентацыя маладзёжных навукова-даследчых i iнавацыйных праектаў у вобласцi iндустрыi 4.0, механiкi i новых матэрыялаў, лiчбавай сацыялiзацыi, агратэхнiкi агратэхналогiй i харчовай бяспекi.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Сонечная энергетыка, бiятэхналогii i медыцына

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.