Вы тут

Удасканаленне заканадаўства і скаргі на забудоўшчыка


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей СІВЕЦ правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях


У чацвер, 19 лістапада, да старшыні профільнай камісіі прыйшлі заяўнікі з рознымі пытаннямі і нават прапановамі. Напрыклад, мінчанак Надзею Уладзіміраўну і Марыну Васілеўну турбуюць парушэнні тэрмінаў пабудовы шматкватэрнага жылога дома № 10 па вуліцы Быхаўскай, узвядзеннем якога займаецца таварыства з абмежаванай адказнасцю «Архітэктурная майстэрня «Красавік». Будаўніцтва гэтага двухсекцыйнага дома распачалі яшчэ ў чэрвені 2015-га, а ключы ўласнікі кватэр павінны былі атрымаць летам 2018-га. Аднак сур'ёзныя фінансавыя праблемы забудоўшчыка выклікалі зацягванне тэрмінаў будаўніцтва, нягледзячы на тое, што ўсе 170 сем'яў, якія набылі тут жыллё, яго ўжо аплацілі. Неабходныя тлумачэнні па гэтай справе агучылі прадстаўнікі сталічнай пракуратуры, камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама і Беларускага таварыства па абароне правоў спажыўцоў. Сяргей Сівец зрабіў выснову, што забудоўшчык ці яго спадчыннікі павінны выканаць свае абавязацельствы, гэтае пытанне сенатар бярэ на кантроль — адпаведныя звароты будуць накіраваны ў Мінгарвыканкам і Генпракуратуру адносна алгарытму дзеянняў грамадзян і забудоўшчыка для ўвядзення дома ў эксплуатацыю ў найбліжэйшы час.

Падчас прыёму грамадзян прагучаў і зварот па рашэнні суда: Іван Уладзіміравіч не згодны з меркаваннем суда па грамадзянскай справе аб зямельным участку ў інтарэсах маці. Яшчэ адна заяўніца — Лідзія Гардзееўна — паскардзілася на праблемы з вадасцёкам у яе доме. Яна папрасіла даць ацэнку пытанню аб пазбаўленні яе права на атрыманне лекаў на льготных умовах. Таксама на прыём да Сяргея Сіўца завітаў актыўны грамадзянін, які падрыхтаваў цэлы шэраг прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства. Старшыня профільнай камісіі падзякаваў мужчыну за нераўнадушша да лёсу краіны і запэўніў, што ўсе прапановы будуць накіраваны ў аргкамітэт па падрыхтоўцы VІ Усебеларускага народнага сходу.


У суботу, 21 лістапада, прамую лінію будзе праводзіць намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль ІСАЧАНКА. Званкі будуць прымацца з 10.00 да 13.00 па тэлефоне (017) 328 53 24.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.