Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыднi вам не рэкамендуецца змяняць звыклую сферу дзейнасцi. Хоць не выключаны перагаворы аб пераездзе ў новае памяшканне або адкрыццi фiлiяла ў iншым горадзе. Калi вы хочаце прасунуцца па службовай лесвiцы, старайцеся выкладаць свае думкi гранiчна коратка. Знаёмыя могуць падзялiцца падрабязнасцямі пра сваё асабiстае жыццё, i лепш нiкому больш пра гэта не расказваць. Пятнiца падыходзiць для прымiрэння i аднаўлення страчаных любоўных адносiн.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыднi сканцэнтруйцеся на новых iдэях i планах, iнакш стане сумна на рабоце i дома. Старайцеся стрымлiваць негатыўныя эмоцыi i не крыўдзiць блiзкiх рэзкiмi словамi. Абмяркоўвайце з навакольнымi спрэчныя пытаннi; саступiўшы ў дробязях, вы зможаце сур'ёзна выйграць у цэлым. У сераду на рабоце не выключаны аўралы i праверкi. У суботу ўдалыя паездкi i падарожжы. Нядзелю лепш правесцi дома, дзе зможаце адпачыць i аднавiць сiлы.


БЛIЗНЯТЫ. Менавiта цяпер вы маеце ўсе шанцы вырашыць галоўную праблему свайго жыцця, якая гняце не адзiн год. Лёс сам падкажа выхад з сiтуацыi. I ён будзе найлепшы. Даверцеся вышэйшым сiлам. Жыць будзе цiкава, вас чакаюць незабыўныя спатканнi i сустрэчы. Пераканаецеся, што кахаеце i каханыя. Адчуеце, што ўсё наладжваецца i набывае сэнс.


РАК. На гэтым тыднi сыходзяць у мiнулае старыя крыўды i недастатковае разуменне, а праблемы, якiя назапашвалiся да нядаўняга часу, паступова знойдуць сваё вырашэнне. Зможаце пачаць новыя адносiны, атрымаць дадатковую прафесiю, выйсцi на новы ўзровень. Акрамя аўтарытэту, зможаце атрымаць i пэўную фiнансавую выгаду на будучыню. Работа будзе паглынаць значную частку часу. Затое адносiны з калегамi парадуюць.


ЛЕЎ. Кар'ерныя пытаннi будуць вельмi складаныя i пагражаюць паставiць вас перад выбарам. Лепш не ўпiрацца, а даць падзеям магчымасць iсцi сваiм парадкам. У аўторак будзе шанц выправiць дапушчаныя некалi памылкi. У сераду ўдала пройдуць дзелавыя паездкi i камандзiроўкi. Другая палова тыдня будзе менш плённая. У пятнiцу высокая верагоднасць неразважлiвых учынкаў, дзеянняў пад уплывам асляпляльных эмоцый.


ДЗЕВА. Неабходна вучыцца прымаць дапамогу i не спрабаваць увесь час салiраваць. Немагчыма пастаянна несцi на сваiх плячах непасiльную ношу. Калi хоць трохi навучыцеся давяраць блiзкiм людзям, адчуеце палёгку. Пры ўсёй шырынi вашай натуры i вострым пачуццi абавязку, паспрабуйце захаваць заробленыя грошы для ўласных патрэб. Субота — спрыяльны дзень для вырашэння дамашнiх праблем.


ШАЛI. Панядзелак будзе даволi напружаным днём. Калi штосьцi не будзе атрымлiвацца, паспрабуйце не iсцi напралом, адкладзiце пытанне на некалькi дзён. Чым менш вы будзеце расказваць пра свае намеры i планы ў сярэдзiне тыдня, тым хутчэй яны ажыццявяцца. У пятнiцу вас чакае энергетычны i эмацыянальны ўздым. У выхадныя паспрабуйце не ствараць канфлiктных сiтуацый з-за дробязяў са сваiмi дамашнiмi — нi да чаго добрага гэта не прывядзе. Лепш адпачнiце душой у вузкiм коле сяброў.


СКАРПIЁН. На гэтым тыднi могуць адбыцца неверагодныя падзеi, якiя зменяць ваша светаўспрыманне i нават жыццё. Вы сустрэнеце сваё каханне, прымеце або зробiце прапанову рукi i сэрца. I выбар дакладна будзе правiльны. У прафесiйнай сферы таксама чакаецца поспех i салiдны прыбытак. У сярэдзiне тыдня работа стане больш цiкавая i перспектыўная. Важна здолець паглядзець на сябе збоку — больш-менш аб'ектыўная ацэнка дазволiць дасягнуць поспеху. Цяпер ваш час.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень можа падарыць казачныя магчымасцi, калi не будзеце забываць працягваць руку дапамогi блiзкiм i сябрам. Сiтуацыя спрыяе кантактам, супрацоўнiцтву, цiкавым сустрэчам i далёкiм паездкам. Сямейныя праблемы пачнуць непрыкметна знiкаць. Вы, як магнiт, прыцягваеце да сябе ўдачу. Работа i заробак таксама парадуюць.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыднi не варта расслабляцца, iнакш не справiцеся з запланаванымi справамi. Прыйдзецца засяродзiцца. Падобна на тое, што вас чакае службовая або падатковая праверка цi экзамен. Будзьце ўважлiвыя да навiн, адна з iх можа адкрыць для вас вялiкiя магчымасцi. У сераду неабходна праявiць рашучасць. У пятнiцу ў вас можа здарыцца небывалы ўздым працаздольнасцi, многае зможаце паспець зрабiць, калi не выдаткуеце час на забавы.


ВАДАЛIЎ. Вы зараз бачыце мэту i не заўважаеце перашкод. Упэўненасць у сабе надае сiлы. Душэўная раўнавага дазваляе iсцi наперад. Прыслухайцеся да iдэй калег, яны могуць натхнiць цiкавай думкай i стаць вытокам глабальных планаў. Падумайце пра ўкладанне грошай у адукацыю — сваю цi дзяцей. Аддайце больш часу сям'i.


РЫБЫ. У пачатку тыдня ў барацьбе за справядлiвасць паспрабуйце пазбягаць непатрэбных канфлiктаў i непаразуменняў. У аўторак зоркi рэкамендуюць не давяраць авантурнiкам i лiслiўцам. У сераду прыслухайцеся да голасу iнтуiцыi, ён не падвядзе. У другой палове тыдня цiкавая работа можа паглынуць вас без астатку. Паспрабуйце знайсцi аднадумцаў сярод калег. Нядзеля — спрыяльны час для сустрэчы з сябрамi.

Выбар рэдакцыі

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г

Грамадства

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў.

Грамадства

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гэтыя мясцiны Яўген Дарагуш памятае з дзяцiнства.

Спорт

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Мастацкая гiмнастыка — гэта любоў. У выпадку з беларускай гiмнастыкай можна сказаць, што гэта яшчэ i Любоў Чаркашына.