Вы тут

Памёр былы «звяздовец», празаiк, публiцыст Славамiр Антановіч


Нарадзiўся ў 1955 годзе ў Шчучынскiм раёне. Пасля вучобы ў Мiнскiм радыётэхнiчным iнстытуце ў роднай старонцы i працаваў некаторы час — на Шчучынскiм масласырзаводзе, у Шчучынскiм райкаме КПБ.


Яшчэ са школьнага юнацтва пiсаў заметкi, карэспандэнцыi для мясцовага друку. З 1986 года — у журналiстыцы. Спярша — у «Мiнскай праўдзе». Затым — у «Звяздзе». Выступаў з артыкуламi, нарысамi ва ўсесаюзных газетах (у «Правде», «Советской России», «Сельской жизни»). У пярэдадзень развалу Савецкага Саюза працаваў памочнiкам першага сакратара ЦК КПБ. Пасля — дарадцам старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь. Завочна закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Працаваў ва ўрадзе, затым — у Генеральнай пракуратуры Рэспублiкi Беларусь.

З пачатку 1990-х гадоў Славамiр Антановiч актыўна займаўся лiтаратурнай працай. Адна за другой пабачылi свет яго кнiгi — «Пётр Машэраў», «Прывiды Мажэйкаўскай крэпасцi», «У жнiўнi дзевяноста першага...», «Дыверсант Сталiна», «Лёс да запатрабавання», «Жыццё па-за законам» i iншыя. Iх дакументальная аснова прыцягвала чытача.

За творчыя здзяйсненнi пiсьменнiк адзначаны прэмiяй Беларускага саюза журналiстаў «Залатое пяро». Славамiр Антановiч — лаўрэат Рэспублiканскага лiтаратурнага конкурсу «Залаты купiдон», заслужаны журналiст Беларускага саюза журналiстаў.

Рэдакцыя «Звязды» прыносiць шчырыя спачуваннi родным i блiзкiм нябожчыка.

Загаловак у газеце: З шукальнiкаў iсцiны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».