Вы тут

У Дзiвiне Кобрынскага раёна адзначылi найлепшага ваеннаслужачага тэрмiновай ваеннай службы


У Дзiвiне Кобрынскага раёна адзначылi найлепшага ваеннаслужачага тэрмiновай ваеннай службы 111-й  гвардзейскай артылерыйскай брыгады i выказалi падзяку яго бацькам. Мерапрыемства адбылося ў музейным пакоi Дзiвiнскай сярэдняй школы. Гадзiннiк ад мiнiстра абароны Андрэю Ванью ўручыў ваенны камiсар Кобрынскага i Жабiнкаўскага раёнаў Аляксандр САМАРЭВIЧ. А бацькi дэмабiлiзаванага салдата Алена Iванаўна i Уладзiмiр Аляксандравiч атрымалi падзячныя лiсты.


Як расказаў афiцыйны прадстаўнiк названай артылерыйскай брыгады Мiкiта МАЛОДЧАНКА, за час службы Андрэй Ванью паказаў сябе найлепшым чынам. Ён добра асвоiў спецыяльнасць механiка-вадзiцеля самаходнай артылерыйскай устаноўкi. Службу прайшоў на выдатна.

Да армii Андрэй скончыў Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт, атрымаў спецыяльнасць эканамiста. Пасля вучобы стаў працаваць у прадстаўнiцтве Дзяржстраха па горадзе Брэсце. Але восенню хлопец атрымаў павестку i пайшоў у войска. Сумленна адслужыў год i збiраецца вярнуцца на ранейшую работу.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Найлепшаму салдату i яго бацькам

Выбар рэдакцыі

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г

Грамадства

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў.

Грамадства

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гэтыя мясцiны Яўген Дарагуш памятае з дзяцiнства.

Спорт

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Мастацкая гiмнастыка — гэта любоў. У выпадку з беларускай гiмнастыкай можна сказаць, што гэта яшчэ i Любоў Чаркашына.