Вы тут

ДТЗ з удзелам трох легкавушак адбылося ў сталіцы


Аварыя з удзелам трох легкавушак адбылася ў Менску, паведамілі БЕЛТА у УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


«Паводле папярэдняй інфармацыі старэйшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага РУУС Мінска Ірыны Кавецкай, кіроўца аўтамабіля Rover, выязджаючы з прылеглай тэрыторыі дома №169 па праспекце Незалежнасці, не саступіў дарогу аўтамабілю Peugeot, што рухаўся па вуліцы Усіхсвяцкай, які адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з аўтамабілем Ford», — распавялі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ пасажыр Rover атрымала траўмы і была дастаўлена ў медыцынскую ўстанову. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры выездзе з жылой і пешаходнай зон, прылеглай тэрыторыі кіроўцы павінны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, а таксама пешаходам, веласіпедыстам і вершнікам, шлях руху якіх яны перасякаюць.

Прэв’ю: prav-net.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?