Вы тут

Кітай увёў каранцін у горадзе на мяжы з Расіяй з-за двух выпадкаў COVID-19


Улады КНР увялі каранцін у размешчаным на мяжы з расійскім Забайкальскім краем горадзе Маньчжоўлі (аўтаномны раён Унутраная Манголія, Паўночна-Усходні Кітай) праз выяўленыя там два выпадкі выкліканай каранавірусам пнеўманіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.


У горадзе ўведзена забарона на сходы і масавыя мерапрыемствы, забаўляльныя ўстановы, школы і дзіцячыя сады часова закрытыя. Улады горада абвясцілі аб падрыхтоўцы да правядзення масавага тэсціравання ўсіх жыхароў (насельніцтва горада складае каля 172 тыс. чалавек).

Аператыўны штаб таксама паведаміў аб часовым прыпыненні пасажырскага чыгуначнага паведамлення з горадам.

Кітайскі горад Маньчжоўлі з’яўляецца важным лагістычным цэнтрам на мяжы Расіі і Кітая: там размешчаны грузапасажырскі памежны пераход «Забайкальск – Маньчжурыя».

Усяго за мінулыя суткі ўлады Кітая выявілі 17 новых выпадкаў заражэння каранавірусам: тры з іх былі ўнутранымі (два зафіксавана ў Маньчжоўлі і адзін у Шанхаі), а 14 выяўлены сярод пасажыраў, якія прыбылі з-за мяжы.

Прэв’ю: russian.china.org.cn

Выбар рэдакцыі

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г

Грамадства

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў.

Грамадства

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гэтыя мясцiны Яўген Дарагуш памятае з дзяцiнства.

Спорт

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Мастацкая гiмнастыка — гэта любоў. У выпадку з беларускай гiмнастыкай можна сказаць, што гэта яшчэ i Любоў Чаркашына.