Вы тут

У Беларусі — 123 999 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 103 848 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 123 999 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1564 выпадкаў.

103 848 чалавек больш не хварэюць.

Усяго праведзена 3 074 066 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 096 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 58 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,38 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 12,2 млн заражаных, Індыя — больш за 9,0 млн, Бразілія — больш за 6,0 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.