Вы тут

Бабруйская «Белшына» вылецела ў першую лігу па выніках 29 тура БВЛ


Усе фаварыты футбольнага чэмпіянату Беларусі атрымалі перамогі ў сённяшніх паядынках перадапошняга тура. Лёс усіх прызавых месцаў вырашыцца толькі пасля матчаў 30-га тура, якія пройдуць 28 лістапада.


Лідары першынства футбалісты БАТЭ разграмілі на поле «Барысаў-Арэны» аднаго з аўтсайдэраў турніру бабруйскую «Белшыну» з лікам 5:0. Галявы дубль ў гэтай гульні аформіў лідар бамбардзірскай гонкі цяперашняга першынства Максім Скавыш, у актыве якога цяпер 19 забітых мячоў. Пасля гэтага паражэння бабруйчане страцілі шанцы захаваць прапіску ў вышэйшай лізе.

Галоўны канкурэнт барысаўчан у барацьбе за золата салігорскі «Шахцёр» не без працы перайграў у Брэсце мясцовы «Рух» — 2:1. Яшчэ два прэтэндэнты на медалі дабіліся перамог на сваіх арэнах. У Жодзіне футбалісты «Тарпеда-БелАЗа» абыгралі «Іслач» — 2:0, а ў Гродне мясцовы «Нёман» адолеў гасцей з «Слуцка» з мінімальнай перавагай — 1:0. Дзеючы чэмпіён краіны брэсцкае «Дынама» перайграў на выездзе «Гарадзею» — 4:1. Мінскае «Дынама» ў Маладзечне аказалася мацнейшай за сталічны «Энергетык-БДУ» — 3:2.

Футбалісты «Смалявічаў», якія пакідаюць элітны дывізіён, на сваім полі з буйным лікам прайгралі мазырскай «Славіі» — 0:3. Футбалісты «Мінска» ў сябе дома разышліся мірам з «Віцебскам» — 2:2.

Становішча каманд пасля 29 тураў: БАТЭ (Барысаў) — 57 ачкоў, «Шахцёр» (Салігорск) — 56, «Нёман» (Гродна) — 53, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 53, «Дынама» (Брэст) — 51, «Дынама» (Мінск) — 51, «Іслач» (Мінскі раён) — 44, «Рух» (Брэст) — 41, «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 38, «Мінск» — 38, «Віцебск» — 36, «Славія» (Мазыр) — 33, «Гарадзея» — 30, «Слуцк» — 27, «Белшына» (Бабруйск) — 21, «Смалявічы» — 14.

Заключныя матчы 30-га чэмпіянату адбудуцца 28 лістапада: «Дынама» (Мінск) — БАТЭ, «Шахцёр» — «Мінск», «Дынама» (Брэст) — «Нёман», «Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ», «Іслач» — «Гарадзея», «Славія» — «Энергетык-БДУ», «Белшына» — «Рух», «Слуцк» — «Смалявічы».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.