Вы тут

Звыш за трыльён юаняў


Зарабілі кітайскія паштавікі.


Паштовы сектар Кітая працягвае ўпэўнена развівацца, што выяўляецца ў росце як яго даходаў, так і аб'ёму аперацый, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн».

Чакаецца, што па выніках гэтага года даходы гэтага сектара вырастуць да 1,1 трлн. юаняў (каля 165,4 млрд. долараў).  У 2015-м адпаведны паказчык склаў 403,9 млрд. юаняў.  Штогадовыя тэмпы росту -  22 працэнты, адзначы.ў Ма Цзюньшэн, кіраўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення. Аб'ём сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі за апошнія пяць гадоў вырас у чатыры разы і перавысіў 80 млрд пасылак, заняўшы першае месца ў свеце, дадаў эксперт.

Сёлета кур'ерскі сектар зарабіў больш чым 860 млрд. юаняў, а пяць гадоў таму -- 276,96 млрд. юаняў.  Адпаведна, штогадовыя тэмпы росту гэтага накірунку склалі 25 працэнтаў.

Прэв'ю: gsconto.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».