Вы тут

У пекінскім метро з’явіліся дэфібрылятары


На экстраны выпадак.


У Пекіне плануюць абсталяваць аўтаматычнымі знешнімі дэфібрылятарамі (AED) 104 станцыі сямі ліній метро на выпадак надзвычайных сітуацый пры пасажырскіх перавозках, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Зараз 22 станцыі на першай лініі, а таксама станцыі з вялікім пасажырапатокам на чацвёртай лініі завяршылі ўстаноўку AED. Да канца 2022 года ўсе станцыі гарадскога метро будуць аснашчаны выратавальнымі сродкамі, паведамілі ў мясцовых ведамствах транспарту і аховы здароўя.

AED — гэта прылада для экстранай дапамогі, якая можа аўтаматычна распазнаваць анамальныя сардэчныя рытмы і ўздзейнічаць на сардэчную цягліцу электратокам, каб аднавіць нармальны рытм. Выкарыстанне AED мае значна больш высокі ўзровень эфектыўнасці пры выратаванні пацыентаў з прыпыненнем сэрца, чым працэдура сардэчна-лёгачнай рэанімацыі (СЛР). Ім лёгка карыстацца пасля навучання, а правільнае выкарыстанне AED і метаду СЛР на працягу чатырох хвілін пасля сардэчнага прыступу можа значна палепшыць эфект ад аказання першай медыцынскай дапамогі на дашпітальным этапе.

Трэніроўкі па аказанні першай дапамогі пачаліся для супрацоўнікаў метрапалітэна. Да канца 2022 года больш за 80 працэнтаў супрацоўнікаў метрапалітэна атрымаюць сертыфікаты па аказанні першай дапамогі і правільнага выкарыстання AED.

У апошнія гады ўсё больш такіх прылад даступныя ў грамадскіх месцах краіны, такіх як супермаркеты, кінатэатры і аэрапорты.

Прэв’ю: dreamstime.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.