Яе адрасаты — медыкі Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3.
Выказаць удзячнасць за цяжкую працу тым, хто застаецца на «перадавой» барацьбы з СOVID-19 вырашылі актывісты Навабеліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ». У правядзенні дабрачыннай акцыі моладзь падтрымалі спонсары. У іх ролі выступілі фермерскія гаспадаркі «АграБелСад» і «Тонежскі сад», а таксама прыватная дапаможная гаспадарка Ігара Грынько.
— Для работнікаў установы аховы здароўя ў межах акцыі «Дзякуй, Доктар!» мы падрыхтавалі кошыкі са смачнымі яблыкамі, — падзяліліся арганізатары на інфармацыйным рэсурсе БРСМ «Моладзь Навабеліцкага раёна», — падзякавалі за нялёгкую і адказную працу медработнікаў, пажадалі не падаць духам, захоўваць спакой і берагчы сябе.
Па словах першага сакратара Навабеліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Марыны Лапіцкай, падобнае мерапрыемства, накіраванае на падтрымку медыкаў, актывісты праводзяць не ўпершыню, і практыку падобных сумесных дабрачынных акцый плануюць працягваць і далей.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота: vk.com/novobelbrsm
Каля мільёна чалавек атрымала падтрымку ў выглядзе прадуктовых набораў, ваўчараў, якія можна было «атаварыць», грашовых сродкаў, дастаўкі прадуктаў на дом, а таксама простай размовы па тэлефоне «гарачай лініі» са спецыялістам.
Вядома, што гульня здольная захапіць усю ўвагу чалавека і не адпускаць яе доўгі час.
У Ташкенце прайшлі Тыдзень культурнай спадчыны Узбекістана і ІV Міжнародны кангрэс Сусветнага таварыства па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны Узбекістана «Культурная спадчына Узбекістана — падмурак новага Рэнесансу».
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.