Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў сёння ў ходзе аператыўнай нарады паставіў шэраг актуальных задач перад кіраўнікамі адміністрацый раёнаў і кіраўнікамі прадпрыемстваў сталіцы, гаворыцца ў Telegram-канале Мінгарвыканкама.
Адна з галоўных тэм — школьнае харчаванне. Кіраўнік горада запатрабаваў да канца гэтага тыдня праверыць санітарны стан і тэхнічнае абсталяванне харчблокаў ва ўсіх школах горада, адзначыўшы, што пытанні арганізацыі харчавання дзяцей павінны быць на пастаянным кантролі дырэктараў навучальных устаноў. Рацыён школьнікаў павінен адпавядаць меню, якое падлягае абавязковаму ўзгадненню з органамі санітарнага нагляду.
На асаблівы кантроль ўзята выкананне даведзеных Мінску паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Камітэту эканомікі даручана выявіць праблемныя аспекты, якія тармозяць працэс, і знайсці шляхі іх рашэння. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба надаць выкананню паказчыка па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ і прыцягненню прамых замежных інвестыцый.
Уладзімір Кухараў даручыў не зніжаць кантроль і за выкананнем масачнага рэжыму ў сталіцы:
— Прынятае Мінскім гарвыканкамам рашэнне павінна выконвацца безумоўна. Кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада нясуць персанальную адказнасць за захаванне масачнага рэжыму на тэрыторыі, узначаленых імі аб’ектаў, — падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.
Прэв’ю: БЕЛТА
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.