Вы тут

Рэгіянальнае ўзаемадзеянне абмяркуюць на анлайн-форуме ў Магілёўскай вобласці


Сёння ў Магілёўскай вобласці стартаваў пяцідзённы анлайн-форум «Рэгіянальнае ўзаемадзеянне для ўстойлівага развіцця мясцовай эканомікі».


Гэта другі па ліку форум, які сёлета ўпершыню праводзіцца ў дыстанцыйным фармаце з-за складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі.

— Мерапрыемства праходзіць у рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам у партнёрстве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый, — удакладніла каардынатар праекта Ірына МАРЦІНОВІЧ. — Кожны новы дзень форуму будзе насычаны дыскусійнымі платформамі па тэмах устойлівага развіцця на рэгіянальным узроўні, якія датычацца развіцця мясцовай эканомікі, эка- і аграбізнесу, турызму, сацыяльнага прадпрымальніцтва і лічбавізацыі. Эксперты прадставяць паспяховыя мясцовыя, нацыянальныя і міжнародныя вопыты па развіцці розных напрамкаў жыццядзейнасці грамадства. Будуць выпрацаваны рэкамендацыі для ўзмацнення рэгіянальнага супрацоўніцтва і магчымасці ўстойлівага развіцця тэрыторыі па розных кірунках дзейнасці.

Арганізатарам праекта выступае Міжнародны фонд развіцця сельскіх тэрыторый.

Яго суарганізатары — Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Праграма падтрымкі Беларусі, Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду, Асацыяцыя адукацыі для ўстойлівага развіцця, МДУ імя А.А. Куляшова, бізнес-школа «Alfa +».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: moneyplatform.club

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».