Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2020» Арына Пехцерава выступіць пад нумарам 5. Гэта стала вядома сёння па выніках лёсавання, паведамляе БелТА.
Краіна-гаспадыня Польшча выступіць пад шостым нумарам. Конкурс адкрые Германія, а апошняй выступіць Францыя.
У гэтым годзе ў сувязі з пандэміяй каранавіруса Еўрапейскі вяшчальны саюз прыняў рашэнне правесці дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» ў новым фармаце — у эфіры будуць гучаць загадзя запісаныя кампазіцыі удзельнікаў шоў. Галоўныя прычыны — забеспячэнне бяспекі дзяцей ва ўмовах пандэміі, а таксама немагчымасць прысутнасці дэлегацый у краіны — арганізатара конкурсу ў сувязі з закрыццём межаў.
Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2020» пройдзе 29 лістапада. Прамую трансляцыю з 19.00 будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».
Фота з асабістага архіва Арыны Пехцеравай
«І калі нам паведамілі пра гэтую падзею, нават не верылася».
Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.