Вы тут

Як пракласці сцежкі да музеяў?


Вы заўважылі, як за апошнія дзесяцігоддзі моцна змяніўся музейны свет? Як хутка мы адышлі ад традыцыйнага сузірання экспанатаў і абмену ўражаннямі паўшэптам. Сёння музейная прастора становіцца месцам для сустрэч з цікавымі асобамі, імпрэз, прэзентацый, міні-спектакляў, дыялогаў, пазнавальных лекцый вучоных. Тут нават ладзяцца вяселлі і выпускныя, забаўляльныя праграмы, квэсты.


Адноўленыя сядзібы спрыяюць вяртанню імёнаў славутых землякоў і наогул працуюць на нашу самаідэнтыфікацыю. Нараджаюцца новыя формы работы з наведвальнікамі. Усё тое, што па-моднаму называецца інтэрактывам, насамрэч дазваляе гасцям музея паглыбіцца ў гісторыю. У Дукорскім маёнтку мы можам назіраць за работай рамеснікаў. У Суле — цэлым комплексе міні-музеяў (іх тут ажно 25) — пазнаёміцца з рознымі бакамі гісторыі і побыту нашых продкаў: за адзін дзень, праведзены тут, вы здолееце пабываць у сярэднявечнай школе, развучыце з аніматарамі старадаўнія танцы, пазнаёміцеся са старажытнымі інструментамі, убачыце стаянку першабытнага чалавека і нават праплывяце на ладдзі вікінгаў.

Гэтай восенню музейны комплекс «Дудуткі» ладзіць маштабны праект «Легендарныя эпохі», калі кожныя выхадныя ствараецца антураж пэўнага гістарычнага перыяду дзякуючы выступленням рэканструктарскіх клубаў, пастановачным паядынкам, музыкам і рамеснікам, лекцыям гісторыкаў і этнографаў.

Рэканструктарскія клубы актыўна ўдзельнічаюць у праграмах музея «Лінія Сталіна».

Актыўна задзейнічаны і прылеглы ландшафт. Пасля знаёмства з інфармацыяй пра род Агінскіх у Залессі госці з задавальненнем гуляюць па парку, катаюцца на конях... Дарэчы, падчас пандэміі менавіта такія музеі з прылеглай зялёнай тэрыторыяй сталі карыстацца асаблівым попытам. Уласна менавіта каранавірус асабліва востра ўзняў пытанне пра тое, што трэба зрабіць установам культуры, каб утрымацца на плаве.

Канешне, на пандэмію можна глядзець як на сур'ёзны выклік — яна абмежавала магчымасці для падарожжаў, зрабіла людзей больш асцярожнымі, прымусіла сядзець дома. Але ў той жа час яна паскорыла многія працэсы, якія ўжо адбываліся. І справа не толькі ў трывалым уваходзе лічбавых тэхналогій у сферы нашага жыцця, кліпавае мысленне і паскарэнне тэмпаў жыцця. Адбываюцца і змены ў свядомасці. Пасля працяглых абмежаванняў і нават «зняволення» на каранцін ва ўсім свеце пачаў расці попыт на зносіны. Мы хочам вярнуць парушаныя сувязі, давер, узаемаразуменне. І ўстановы культуры маглі б паспрыяць у гэтым вяртанні ў зону камфорту. Пандэмія — не час для таго, каб згортваць праграмы, наадварот, можна назіраць, колькі інавацый з'явілася апошнім часам. Маленькім музеям гэта лета нават падарыла новых наведвальнікаў — людзі ў пошуках бяспекі сталі часцей выязжаць за межы вялікіх гарадоў.

Не трэба забывацца і пра наладжванне сувязяў у віртуальным свеце, пасля пандэміі анлайн-сябры могуць наведаць установу.

Музеі аблічбоўваюць свае калекцыі. Установы культуры праз інтэрнэт прапаноўваюць далучыцца да віртуальных праектаў. Да таго ж каранавірус даў моцны імпульс для абмену вопытам, знаёмства з напрацоўкамі калег з розных куткоў свету. Сёння можна не толькі пабываць на віртуальных экскурсіях у заморскіх музеях, але і слухаць на «Ютубе» і ў «Зуме» публічныя лекцыі, семінары, знаёміцца з перадавымі тэхналогіямі, разам шчыраваць над інавацыямі.

Сёння мы паспрабуем зазірнуць у будучыню і ўбачыць, як музеі і наогул установы культуры будуць развівацца пасля каранакрызісу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.