Вы тут

На апошнім тыдні лістапада ўначы будзе халаднавата, а ўдзень — вільготна


Апошняя дэкада лістапада пачалася з цёплага надвор'я. Ды потым дождж уперамешку з мокрым снегам, а дзе-нідзе і наяўнасць снежнага покрыва нагадалі нам, што зіма блізка. Паводле апошняй інфармацыі, снег таўшчынёй 1—4 сантыметры ляжыць на паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Але большую частку гэтага тыдня атлантычныя цыклоны і іх атмасферныя франты разам з аблокамі будуць несці сагрэтыя Гальфстрымам паветраныя масы. У выніку тэмпературны рэжым па-ранейшаму будзе вышэй за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ды і заўтра чакаецца воблачнае надвор'е, пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы па крайнім паўночным усходзе мокры снег, слабы галалёд. Вецер прагназуецца заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да 5 цяпла, удзень — ад плюс 2 градусаў да 7 цяпла.

А вось у чацвер надвор'е крыху палепшае. У гэты дзень атмасферны ціск вырасце, у шчыльных восеньскіх аблоках з'явяцца праясненні. У многіх раёнах ападкі спыняцца, толькі ўначы месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах Беларусі будуць згушчацца туманы. Вецер прагназуец-
ца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 2 градусаў
да 5 цяпла, па Брэсцкай вобласці пры праясненнях — да 5 марозу. Удзень будзе 2—7 цяпла.

У пятніцу да нас зноў занясе порцыю вільготнага цёплага паветра з боку Еўропы. Гэта — уплыў чарговага атлантычнага цыклону. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад нуля да 6 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у наступныя выхадныя ўмовы надвор'я ў нашай краіне стануць фарміраваць больш халодныя паветраныя масы. Вось тады і пасыплецца мокры снег, а часам і белы, пухнаты... Дарэчы, летась мы сапраўднага снегу так і не дачакаліся.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Снег уперамешку з лістотай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».