Вы тут

Больш за 8 тысяч прапаноў па развіцці краіны паступіла на дыялогавых пляцоўках


Рабочая група рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу прыступіла да абагульнення прапаноў, якія паступаюць у ходзе грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў далейшага развіцця краіны. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнік рабочай групы Андрэй Кунцэвіч.


Фота БЕЛТА

Збор і выпрацоўка такіх прапаноў працягваецца ў рамках рэгіянальных дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, дэпутацкіх сустрэч, прамых ліній і прыёмаў грамадзян у мясцовых органах улады.

«Рэгіянальны ўзровень абмеркавання дазваляе ўзнімаць сапраўды надзённыя і важныя для людзей тэмы, дапамагае фарміраваць стратэгічныя прыярытэты на доўгатэрміновую перспектыву. На розных пляцоўках ужо ўнесена больш за восем тысяч прапаноў, якія датычацца як сацыяльна-эканамічнага, так і грамадска-палітычнага развіцця краіны. Больш за палову з іх паступілі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу», — адзначыў Андрэй Кунцэвіч.

Акрамя таго, рабочая група прапанавала далучыцца да гэтай работы і ўнесці свае прапановы ўсім палітычным партыям і вядучым грамадскім аб'яднанням, якія прытрымліваюцца розных палітычных пазіцый. «Мяркую, што разгорнутая кампанія з удзелам шырокага кола экспертаў, спецыялістаў і проста неабыякавых і актыўных грамадзян, дазволіць правесці якасную падрыхтоўку да шостага Усебеларускага сходу і прапанаваць народу тую стратэгію дзяржаўнага будаўніцтва, якая будзе адпавядаць сённяшнім запытам грамадства і забяспечыць далейшае развіццё краіны, умацаванне яе суверэнітэту», — дадаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».