Вы тут

На міжнародным турніры па інфарматыцы беларускія школьнікі заваявалі 7 медалёў


19-22 лістапада ў Балгарыі адбыўся міжнародны анлайн-турнір па інфарматыцы, у якім прынялі ўдзел школьнікі з 16 краін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Кіпра, Грузіі, Ірана, Ізраіля, Македоніі, Малдовы, Румыніі , Расіі, Сербіі, Сірыі і Украіны.


Спаборніцтва праводзілася для двух узроставых катэгорый школьнікаў — Junior (2005 года нараджэння і маладзейшых) і Senior. Краіна магла прадставіць у кожнай групе афіцыйную каманду з чатырох чалавек. Таксама быў арганізаваны неафіцыйны залік спаборніцтваў для дадатковых удзельнікаў.

У Беларусі былі вызначаны 7 пляцовак — Мінск, Віцебск, Мазыр, Брэст, Магілёў, Іўе, Бабруйск. На кожнай пляцоўцы арганізаваны відэазапіс працы ўдзельнікаў на турніры і запіс экранаў іх камп’ютараў. На працягу кожнага тура школьнікі павінны былі распрацаваць па прадстаўленых умовах тры праграмы і адправіць іх на праверку.

Па выніках турніру ўдзельнікі афіцыйных беларускіх каманд атрымалі медалі. Лепшымі сярод усіх беларускіх удзельнікаў сталі школьнікі з Клуба юных пажарных Мазыра — Станіслаў Полынь (група Junior) і Станіслаў Дамасевіч (група Senior).

Да заслужанай перамогі прывёў нашых хлопцаў іх трэнер па спартыўным праграмаванні, педагог дадатковай адукацыі Клуба юных пажарных Мазыра Аляксей Баруноў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: ilonasuriadnova.blogspot.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.