Вы тут

Міністр абароны распавёў аб планах па закупцы ваеннай тэхнікі і вучэннях «Захад-2021»


Міністр абароны Віктар Хрэнін у перадачы «Размова ў Прэзідэнта» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў пра планы па закупцы новай ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама раскрыў невялікі спойлер маючых адбыцца беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2021».


Міністр абароны распавёў, што ўжо складзены план развіцця Узброеных Сіл Беларусі на 2021-2025 гады, які прайшоў узгадненне з усімі зацікаўленымі. У ім захоўваецца асноўны напрамак — мадэрнізацыя і закупка новага ўзбраення. «Гэты напрамак будзе працягнуты, — запэўніў Віктар Хрэнін. — Асноўнае — захаваць існуючы баявы патэнцыял, павысіць узровень падрыхтоўкі і вывучкі войскаў, працягнуць павышэнне працэнта новай сучаснай тэхнікі шляхам мадэрнізацыі і закупкі».

У гэтым годзе абнаўленне вялося ў адпаведнасці з эканамічнымі магчымасцямі дзяржавы, такі ж падыход будзе і далей.

«Працягнем закупкі па самалётах Су-30СМ — у наступным годзе плануем закупіць яшчэ 4. Таксама падпісаны кантракт з Расійскай Федэрацыяй — жадаем закупіць 4 верталёты Мі-35. Плануем пераўзброіць два механізаваныя батальёны на БТР-82А. Таксама працягнуццазакупляцца сродкі радыёэлектроннай барацьбы, сувязі», - распавёў ён. Стаўка пры гэтым робіцца на айчынныя ўзоры сувязі, якія маюць і вялікі экспартны патэнцыял.

Віктар Хрэнін нагадаў таксама, што ў 2021 годзе на тэрыторыі Беларусі пройдуць сумесныя з Расеяй міжнародныя вучэнні «Захад-2021». Гэтаму будзе папярэднічаць велізарны комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў. «Маштаб будзе большы, чым у гэтым годзе, — запэўніў міністр. — Гэта будзе адбывацца на пяці палігонах, якія ёсць у Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».