Вы тут

БЧ запрашае здзейсніць падарожжа ў сядзібу Дзеда Мароза на навагоднім цягніку


У гэтым сезоне цягнік, які складаецца з купэйных вагонаў, даставіць пасажыраў у госці да Дзеда Мароза 24 снежня і 6 студзеня. Пры ўмове запатрабаванасці гэтай паслугі ў пасажыраў «Навагодні экспрэс» адправіцца ў Белавежскую пушчу таксама 26 снежня, 2 і 8 студзеня, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік выйдзе ў 21.58 і прыбудзе ў Брэст раніцай наступнага дня ў 7.50, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. Там госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма: яны наведаюць маёнтак беларускага Дзеда Мароза і атрымаюць ад яго падарунак, убачаць церам Снягуркі, чароўны млын, пабываюць на алеі знакаў усходняга календара, у «Скарбніцы» — музеі падарункаў Дзеда Мароза. загадаюць свае самыя патаемныя жаданні на паляне дванаццаці месяцаў ці на чароўным троне. У праграму тура таксама ўваходзіць знаёмства з музеем прыроды, шпацыр уздоўж вальераў з жывёламі і пачастунак блінамі з гарбатай на пушчанскіх травах.

У сталіцу з Брэста навагодні цягнік адправіцца ў 17.28 і прыбудзе ў Мінск у 22.19. У дарозе пасажыраў чакае сустрэча з чыгуначным Дзедам Марозам і яго памочнікам.
У мэтах прафілактыкі вірусных інфекцый падчас падарожжа будуць выкананы ўсе неабходныя меры, скіраваныя на зніжэнне рызыкі іх распаўсюджвання. У прыватнасці, перад адпраўленнем цягніка ў рэйс будзе праведзена яго прыбіранне з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў, таксама пасажыры ў дарозе змогуць набыць медыцынскія маскі. Акрамя таго, удзельнікі тура з паездкі ў Мінск вернуцца на тым жа цягніку і на тых жа месцах, на якіх адправіліся ў падарожжа.

Кошт тура ў навагоднім цягніку на 2020-2021 год: купэйны вагон — дарослы: 110 руб .; дзеці ад 10 да 13 гадоў (уключна): 106 руб .; дзеці ад 6 да 10 гадоў (уключна): 87,9 руб., дзеці да 5 гадоў (уключна): 80,9 руб. (з месцам).

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?