Вы тут

Выпадковы знаёмы скраў у жыхара Салігорска 1200 рублёў


З заявай аб знікненні буйной сумы грошай у Салігорскі РАУС звярнуўся 39-гадовы работнік аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў. Як распавёў мужчына, яны прапалі ў яго ў дзень зарплаты. Аднаўляючы храналогію таго дня, мужчына дакладна памятаў, што частку сродкаў ён выдаткаваў на новы смартфон, памятаў як з кімсьці «абмываў» куплю, а вось далейшае было пакрыта цемрай. Раніцай аказалася, што «кудысьці прапала» 1200 рублёў. Падрабязнасці гісторыі прыводзіць УУС Мінаблвыканкама.


Супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўдалося аднавіць не толькі поўную карціну таго дня, але і ўстанавіць асобы грамадзян, з якімі жыхар Салігорска дзяліў радасць ад сваёй пакупкі. Пасля адзін з сабутэльнікаў і абакраў ладна сп’янелага да вечара фундатара. Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы раней неаднаразова судзімы 41-гадовы гараджанін, які ўжо прызнаўся ў злачынстве. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за крадзеж.

Было ўстаноўлена, што пацярпелы зняў у банку каля 1700 рублёў і набыў новы мабільны тэлефон. Пакупку ён аднёс да сябе дадому, а з астатнімі грашыма пайшоў на вуліцу — яму захацелася выпіць спіртнога. У двары дома сустрэў раней незнаёмых грамадзян, з якімі стаў ужываць спіртное — мужчына не толькі частаваў, але і перадаваў сабутэльнікам грошы з просьбай схадзіць у краму і купіць яшчэ спіртнога. Калі ён моцна ап’янеў, адзін з новых «таварышаў» і абакраў яго.

Сам жа падазраваны сцвярджае, што ў яго і думкі не было красці грошы, больш за тое, да самага апошняга моманту ён збіраўся аддаць спонсару рэшту і нават завесьці яго дамоў і перадаць жонцы. Паколькі той быў у моцным алкагольным ап’яненні і ледзь аддаваў справаздачу таму, што адбываецца, спагадлівы «таварыш па шклянцы» было засунуў рэшту яму ў кішэню, пры гэтым намацаў пачак грошай. Намер здзейсніць крадзеж паўстаў імгненна. Пасля чаго мужчына ўсё ж перадаў нецвярозага выпадковага знаёмага яго жонцы і пайшоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?