Вы тут

Каля шасці кіламетраў сетак і іншыя браканьерскія снасці былі канфіскаваныя на рынку ў Брэсце


— У ходзе маніторынгу гандлёвых аб’ектаў Брэсцкая абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету днямі выявіла два факты незаконнага продажу забароненага рыбалоўнага арсеналу — паведаміў намеснік начальніка інспекцыі Сяргей МЫЧКО. 


На цэнтральным рынку дзяржінспектары канфіскавалі сеткі агульнай даўжынёй 5768 метраў, 52 сеткавыя экраны і два брэдні (валакушы). Прыкладны кошт названых снасцей па цэнах «чорнага рынку» складае 4000 рублёў. Такім чынам гэты незаконны арсенал ужо не прычыніць ўрону прыродзе. 

У адносінах да гандляроў распачаты адміністратыўны працэс. Канчатковае рашэнне аб пакаранні памагатых браканьераў прыме суд. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Брэсцкай абласной дзяржінспекцыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.