Вы тут

У Бабруйску пенсіянерка пазбавілася больш за 7 тыс. еўра пасля тэлефоннай размовы з «супрацоўнікам банка»


Пра інцыдэнт паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


Па дадзеных следства, 18 лістапада 63-гадовай жанчыне з незнаёмага нумара з замежным кодам патэлефанаваў мужчына і прадставіўся супрацоўнікам банка. У ходзе размовы ён паведаміў, што з яе банкаўскага рахунку спрабавалі выкрасці грашовыя сродкі, аднак банк прадухіліў крадзеж і перавёў яе грошы на страхавы рахунак.

Для завяршэння ўсіх неабходных аперацый чалавек, які тэлефанаваў, пераканаў пенсіянерку даць рэквізіты яе банкаўскай карты, а таксама назваць код, які прыйшоў ёй на мабільны тэлефон. У ходзе размовы зламысніку таксама атрымалася выбавіць у жанчыны рэквізіты яе другой валютнай карты, на рахунку якой захоўваліся грошы ад продажу кватэры. У выніку з двух картак пацярпелай было выкрадзена больш 7,2 тысяч еўра.

Узбуджаная крымінальная справа па ч.3 ст.212 (крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, спалучанай з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі, учыненыя ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса.

Прэв’ю: progorodsamara.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.